20 красавiка 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Беларусы кожныя 30 гадоў паўставалі супраць наймацнейшай імперыі свету

7
Яўген Афнагель: Беларусы кожныя 30 гадоў паўставалі супраць наймацнейшай імперыі свету
Евгений Афнагель
Фото: Юрий Друг / Charter97.org

Трэба пазбавіцца ад міфа, што мы «талерантны народ».

Пра гэта каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель распавёў у інтэрв'ю Studio Х97 (Студыя ікс дзевяноста сем):

- Што б ты змяніў у школьных падручніках па гісторыі?

- Я б змяніў сам падыход. Таму што школьныя падручнікі гісторыі пішуцца паводле савецкіх узораў. Хай у іх нешта ёсць пра Вялікае Княства Літоўскае і пра Беларускую Народную Рэспубліку - але ўжываецца сам падыход, што мы нібыта - другарадны народ, што беларусы не могуць без Расеі, што беларусы нібыта не самастойныя, што ў нас быццам бы няма сваёй гісторыі і нам няма чым ганарыцца. Гэтая думка ўкладаецца ў галовы са школы.

Гэты падыход трэба мяняць. Таму што беларусам напраўду ёсць чым ганарыцца. Беларусы - вялікі народ. Беларусы ў бязвыхадных сітуацыях змаглі не тое што выжыць, а зацвердзіць сябе. Зацвердзіць сваю нацыю, сваю краіну. Беларусы падчас расейскай акупацыі паўставалі ў бязвыхадных сітуацыях кожныя 30 гадоў. Такога ў сусветнай гісторыі вельмі мала было. Гэта значыць, кожныя 30 гадоў беларусы паўставалі супраць наймацнейшай на той час імперыі свету.

Беларусам трэба пазбавіцца ад міфа, што яны талерантны, спакойны, забіты, затурканы народ. Гэта - самае галоўнае. Гэты міф распаўсюджваўся расейскай прапагандай, затым - савецкай прапагандай. Ён жа распаўсюджваецца і лукашэнкаўскай прапагандай. Напраўду, шмат чаго хавалася і хаваецца ад беларусаў. Антысавецкі рух пачаўся з адкрыцця праўды пра Курапаты, пра сталінскія расстрэлы, з адкрыцця праўды пра Чарнобыль. Але ключавы момант - гэта тое, што беларусы гераічны, смелы, яркі народ.

Паважаныя чытачы! Вы можаце падпісацца на канал «Хартыі-97» на Youtube charter97video. Для гэтага трэба зайсці на старонку charter97video і націснуць чырвоную кнопку «Падпісацца». Калі вы хочаце атрымліваць паведамлення аб новых відэа на канале charter97video, то націсніце «званочак».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках