19 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як можна было зрабіць з нас зорак карупцыі?»

9
«Як можна было зрабіць з нас зорак карупцыі?»
ГОМЕЛЬСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №25. ФОТА BELSAT.EU

Дырэктарка гомельскай школы пракаментавала скандальнае відэа з дошкай.

13 снежня ў сетцы Інстаграм з'явіўся відэаролік, зняты ў гомельскай 25-ай школе. На відэа жаночы голас за кадрам пытаецца ў настаўніцы, дзе знаходзіцца школьная дошка. Разгублены педагог адказвае, што дошку папрасілі на час у іншую школу, паведамляе «Белсат».

Таксама аўтар відэа за кадрам удакладняе, што дошку забрала дырэктар. А напрыканцы дадае: «У школе №25 у першым класе ў дзяцей забралі вучэбную дошку ў пакаранне, бо бацькі не набылі новую дошку».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

«Бесплатное образование» ⠀ Сегодня утром моя подруга присылает мне видео. В школе с родителей собирают деньги на новую учебную доску. Что?🤯 А разве доска не входит в налоги? Я понимаю ещё собрать деньги на краску для пола. На новые дополнительные тетради. Но вот это? ⠀ Ладно, про сбор денежных средств в садах и школах можно спорить и возмущаться до бесконечности. Но то, как поступила директор школы номер 25 в Гомеле - это просто беспредел и хамство по отношению к детям! Директор поручила собрать деньги учителю. Учительница пыталась, но не у всех родителей есть возможность... Деньги не собрали. Директор видимо долго терпела. А потом просто пришла, сняла и забрала старую доску🤯! ⠀ Как учителю проводить уроки? Бедные первоклашки! Учительница даже боится говорить правду всей этой ситуации🤦🏼‍♀️! ⠀ Сколько мы будем терпеть и молчать? Куда и кому уходят деньги для «бесплатного» образования в нашей стране??? Прошу сделать максимальный репост, хочу чтобы это дело дошло но новостей и у детей в первом классе была новая доска, приобретённая не за родительские средства! ⠀ Всем спасибо❤️!

Публикация от Материнство👼🏼РЕЦЕПТЫ🍲уход (@mama_zolotuhina)

Пад відэа ў Інстаграме з'явілася больш за паўтары сотні каментароў. Хтосьці шкадуе настаўніцу і ўважае сітуацыю абсурднай. Ёсць і тыя каментатары, якія адзначаюць, што паборы ў школе - звычайная практыка. Карэспандэнты belsat.eu пад'ехалі да школы і высветлілі падрабязнасці на месцы.

Выходзячы са школы, некаторыя бацькі распавялі, што ведаюць пра канфлікт не толькі з СМІ, але катэгарычна адмовіліся што-небудзь тлумачыць. Дырэктар школы - Ніна Клязовіч агучвае сваю версію:

«Учора падчас агляду я праходзіла па кабінетах і ўбачыла, што кут дошкі быў адарваны. А 14.00 пасля заканчэння заняткаў дошка была знятая на мой загад. Работнікі комплекснага абслугоўвання будынка [пасля рамонту] умацавалі а 9:30 гэтую дошку. Жанчына, якая гэта здымала, прывяла дзіцяці а 7:40. Настаўніца - маладая спецыялістка. Я не ведаю, чаму яна так разгубілася. Пракаментаваць яна не змагла. Да мяне ніхто з бацькоў не падыходзіў і пытанне аб набыцці дошкі са мной ніхто не вырашаў. На наступным тыдні абсалютна новая дошка будзе вісець у класе».

ПОМНІК ПІЯНЕРАМ НА ТЭРЫТОРЫІ ШКОЛЫ №25 У ГОМЕЛІ. ФОТА BELSAT.EU

Амаль тое ж самае, але з іншымі ўдакладненнямі, нам расказала настаўніца гісторыі 25 школы - Таццяна Шэвелева: «Любы настаўнік у першым класе здольны правесці занятак па беларускай літаратуры на пальцах у гульнявой форме. Я не ведаю, як можна было ўсё так перакуліць і зрабіць з нас зорак карупцыi. Дошку павесілі на трэцім занятку. Гэта дзесьці пасля 10-ці».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках