29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайская рулетка для Расеі

4
Кітайская рулетка для Расеі

Мінфін РФ будзе набываць юані, нягледзячы на шматмільярдныя страты цэнтрабанка.

Расея прадоўжыць практыку інвеставання валютных рэзерваў у кітайскія юані, нягледзячы на шматмільярдныя страты, якія панёс цэнтрабанк, піша finanz.ru.

Услед за ЦБ, які ўклаў у юань 14% рэзерваў, або 69 млрд даляраў, да скупкі кітайскай валюты мае намер падлучыцца Мінфін, выкарыстоўваючы для гэтага грошы Фонду нацыянальнага дабрабыту.

Да канца года ва ўрад будуць унесеныя прапановы пра зніжэнне дзелі даляра ў структуры ФНБ на карысць іншых валютаў, паведаміў першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Антон Сілуанаў у эфіры тэлеканала «Расея-24».

Выкарыстанне даляра, паводле словаў кіраўніка Мінфіна, уяўляе пагрозу для расейскіх удзельнікаў знешняй эканамічнай дзейнасці, і таму дзель амерыканскай валюты ў ФНБ трэба «знізіць максімальна».

«Мы плануем уключыць туды актывы, нармаваныя ў іншых валютах, у тым ліку ў юанях. Для нас самае галоўнае – гэта надзейнасць, каб мы ў любы момант... калі спатрэбяцца грошы для фінансавання нашых абавязальніцтваў», – тлумачыў Сілуанаў 11 снежня ў інтэрв'ю «Расея-1».

Ён падкрэсліў, што ў першую чаргу гаворка ідзе пра «сацыяльныя абавязальніцтвы» бюджэту.

На пачатак лістапада ў ФНБ, дзе збіраюцца дадатковыя нафтагазавыя прыбыткі бюджэту (у 2019 годзе гэта ўсё, што прыходзіць у казну ад бараля даражэй за 41,6 даляра), знаходзілася 98 млрд даляраў.

У рэальнасці памер фонду большы: ён набліжаецца да 140 млрд даляраў, калі ўлічыць валюту, ужо набытую на рынку, але яшчэ не залічаную ў фонд (гэта адбываецца ў сярэдзіне года, наступнага за справаздачным).

ФНБ уваходзіць у склад золатавалютных рэзерваў Расеі, але ў адрозненне ад рэзерваў ЦБ, дэдалярызацыя яго не кранула. Фонд складаецца на 45% з даляраў, на 45% з еўраў і на 10% з фунтаў стэрлінгаў.

Калі Мінфін пастановіць давесці дзель кітайскага юаня ў ФНБ да ўзроўню ЗВР (14,2%), то яму давядзецца набыць 139,7 млрд юаняў, або 19,9 млрд даляраў у эквіваленце.

Гэта павялічыць укладанні Расеі ў юань на 22%: на апошнюю справаздачную дату (31 сакавіка) у ЦБ было 464,4 млрд юаняў на 69,2 млрд даляраў.

Асноўную частку юаневых інвестыцый цэнтрабанк спешна ажыццяўляў у другім квартале 2018 года, калі ЗША ўдарылі санкцыямі па «Русале», а ў кангрэс адзін за адным уносіліся законапраекты пра санкцыі супраць дзяржпазыкі і дзяржбанкаў аж да поўнай забароны даляравых разлікаў.

За красавік – чэрвень 2018 год ЦБ набыў юаняў на 44 млрд даляраў. Тады курс кітайскай валюты вагаўся блізу 2-гадовых максімумаў паміж 6,2–6,4 юаняў за даляр, пасля чаго пачаў імкліва падаць і да жніўня 2019-га абнавіў 11-гадовы мінімум (7,15 за даляр).

У выніку толькі ва ўгодах другога квартала мінулага года ЦБ панёс страту на 5,9 млрд даляраў. Наступныя закупкі павялічылі яго да 8 млрд.

У агульнай колькасці, паводле справаздачы аб кіраванні рэзервовымі актывамі, за мінулы год цэнтрабанк страціў на курсавых розніцах 20 млрд даляраў рэзерваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках