20 красавiка 2024, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агонь па «базах»

1
Агонь па «базах»

Што зменіцца ў Беларусі пасля павышэння базавай стаўкі і базавай велічыні.

З 1-га студзеня 2020 года ўлады павышаюць базавую велічыню і базавую стаўку, піша «Бабруйскі кур'ер».

Базавая велічыня павялічваецца да 27 рублёў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў ад 13 снежня № 861.

Павелічэнне базавай велічыні адбудзецца, дакладней – здарыцца 1 студзеня 2020 года.

Як вядома, з ростам базавай велічыні растуць і сумы штрафаў, «прывязаныя» да яе. Зрэшты, пры гэтым павышаецца і памер некаторых выплатаў – дапамогі, стыпендыі.

Мінулы раз базавая стаўка павышалася з 1 студзеня 2019 годзе – на рубель. Цягам 2019 г. яна складала 25,5 рубля. Цяпер жа яна павысіцца адразу на паўтара рубля.

Між тым з 1 студзеня 2020 года таксама вырасце базавая стаўка. Яе памер складзе 185 рублёў. Базавая стаўка «закладзеная» ў аплаце працы супрацоўнікаў бюджэтных арганізацый і прыраўнаваных да іх.

Асаблівасць у тым, што з 1 студзеня 2020 года скасоўваецца тарыфная стаўка першага разраду, і замест яе будзе выкарыстоўвацца менавіта базавая стаўка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках