29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія сенатары рыхтуюць новыя «санкцыі з пекла» супраць РФ

Амерыканскія сенатары рыхтуюць новыя «санкцыі з пекла» супраць РФ

Яны будуць накіраваныя на дзяржаўную пазыку і фінансавую сістэму Расеі.

Сенат ЗША разгледзіць законапраект пра санкцыі супраць Расеі на пасяджэнні ў пытаннях бізнэсу 18 снежня. Новыя абмежаванні плануецца ўвесці праз умяшанне Масквы ў дэмакратычныя працэсы за мяжой, а таксама за агрэсію супраць Украіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Разгляд закона «Аб амерыканскай бяспецы ад агрэсіі Крамля» (Defending American Security from Kremlin Aggression Act) значыцца ў графіку Камітэта міжнародных стасункаў Сената. Раней сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм назваў гэты дакумент «санкцыямі з пекла».

Санкцыі будуць накіраваныя на дзяржаўную пазыку Расеі, банкі, якія падтрымліваюць спробы Крамля падарваць дэмакратычныя інстытуты ў іншых краінах, расейскія праекты, звязаныя з продажам звадкаванага прыроднага газу за мяжу, а таксама супраць асобаў, набліжаных да прэзідэнта Пуціна.

Дакумент таксама прадугледжвае стварэнне Офіса кіберпрасторы і лічбавай эканомікі ў структуры Дзяржаўнага дэпартамента. Законапраект павінен разгледзець увесь склад Сената і Палаты прадстаўнікоў, перш чым яго перададуць на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках