19 красавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шэры кардынал» Пуціна засвяціўся ў кампаніі баевікоў «ДНР»

15
«Шэры кардынал» Пуціна засвяціўся ў кампаніі баевікоў «ДНР»
УЛАДЗІСЛАЎ СУРКОЎ

Фотаздымак трапіў у сацсеткі.

Памочнік расейскага кіраўніка Уладзіслаў Суркоў асабіста пабываў на з'ездзе верхаводаў баевікоў "ДНР" і "ЛНР", паведамляе сайт apostrophe.ua.

Як пішуць у сеціве, падчас візіту на мерапрыемства Суркоў таксама пракаментаваў вынікі "нармандскай сустрэчы".

Адзначаецца, што з'езд быў арганізаваны першым так званым прэм'ерам "ДНР" Аляксандрам Барадаем. У ім удзельнічалі як былыя, так і дзейныя кіраўнікі баевікоў.

У ходзе мерапрыемства баевікі неаднаразова казалі пра тое, што не збіраюцца пакідаць Данбас, а ў выпадку абвастрэння сітуацыі – "патэнцыял добраахвотніцкага руху Расеі гатовы быць задзейнічаны ў максімальна кароткія тэрміны ў неабходных для фронту аб'ёмах".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках