25 красавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Змагайцеся за свабоду»: У Ганконгу працягваюцца акцыі пратэсту

«Змагайцеся за свабоду»: У Ганконгу працягваюцца акцыі пратэсту
ФОТА: REUTERS

Мітынг працягваецца напярэдадні сустрэчы лідэркі рэгіёну Кэры Лэм з Сі Цзіньпінам.

У гандлёвых цэнтрах Ганконга сабраліся асобныя групы пратэстоўцаў напярэдадні сустрэчы лідэркі гэтага рэгіёну Кэры Лэм з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам. Пра гэта паведамляе rbc.ua.

Паведамляецца, што пратэстоўцы ўступаюць у паасобныя сутыкненні з паліцыяй. У некалькіх гандлёвых цэнтрах, дзе перад Калядамі традыцыйна шмат наведнікаў, правялі акцыі групы людзей у чорным адзенні і масках, якія выкрыквалі "Змагайцеся за свабоду" і "Вярніце нам правасуддзе".

У адным з такіх ГЦ паліцыя ўжыла пярцовы спрэй, каб разагнаць удзельнікаў акцыі.

Адзначым, што Лэм адбыла ў Пекін напярэдадні 14 снежня. Гэта ейны першы візіт у сталіцу Кітая пасля мясцовых выбараў, на якіх пракітайскія сілы пацярпелі паразу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках