24 красавiка 2024, Серада, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: З ЗША ўпершыню за 30 гадоў выслалі кітайскіх дыпламатаў

2
NYT: З ЗША ўпершыню за 30 гадоў выслалі кітайскіх дыпламатаў

Кітайскія дыпламаты былі затрыманыя на тэрыторыі вайсковай базы ў штаце Вірджыніі.

Улады Злучаных Штатаў мінулай восенню выслалі з краіны двух супрацоўнікаў пасольства Кітая - сцвярджае газэта The New York Times (пераклад - «Радыё Свабода») са спасылкай на крыніцы. Аб высылцы не паведамляў ні афіцыйны Вашынгтон, ні Пекін.

Газета сцвярджае, што кітайскія дыпламаты былі затрыманыя на тэрыторыі вайсковай базы ў штаце Вірджыніі. Доступ туды без спецыяльнага дазволу забаронены. Улады ЗША западозрылі кітайскіх грамадзян у шпіянажы і прынялі пастанову аб іх высылцы. Гэта першы такі інцыдэнт за больш чым 30 гадоў - з 1987 года.

Паводле звестак New York Times, спецыяльныя службы ЗША мяркуюць, што прынамсі адзін з высланых - афіцэр кітайскай выведкі, які працаваў пад дыпламатычным сховам. Сцвярджаецца, што супрацоўнікі амбасады КНР спрабавалі ўцячы ад пераследу амэрыканскіх вайскоўцаў і спыніліся, толькі калі іх аўтамабілю перацялі дарогу.

У кастрычніку Злучаныя Штаты ўвялі абмежаванні для кітайскіх дыпламатаў, абавязаўшы іх зарання паведамляць аб планах сустрэч з прадстаўнікамі мясцовых улад або наведвання адукацыйных і даследчых устаноў. Тады ў Дзяржаўным дэпартаменце заяўлялі, што гэта адказ на такія абмежаванні, уведзеныя раней у Кітаі. Газэта мяркуе, аднак, што гэта было рэакцыяй на інцыдэнт на вайсковай базе.

Пра тое, ці выслаў Кітай у адказ амэрыканскіх дыпламатаў, не паведамляецца. The New York Times са спасылкай на свае крыніцы піша, што гэтага не адбылося.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках