25 красавiка 2024, Чацвер, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яскравыя фота з акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі

3
Яскравыя фота з акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі
ФОТА: «Радыё Свабода»

На Старым мосце ў Гародні людзі сталі ў жывы ланцуг.

Блізу сотні жыхароў Гародні ўдзельнічалі ў акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй, паведамляе «Радыё Рацыя». Людзі стаялі з плакатамі, бел-чырвона-белымі сцягамі. Пазней сталі ў жывы ланцуг.

Акцыя на Старым мосце доўжылася блізу паўгадзіны. Пад канец удзельнікі пратэсту адправілі рэзалюцыю ад гарадзенцаў у выглядзе карабліка па Нёмане.

– Я хацеў бы падзякаваць усім людзям, якія з'явіліся сёння ў цэнтры Гародні, каб выказаць свой пратэст і сваё стаўленне да незалежнасці нашай краіны. Абсалютна перакананы, што такія акцыі патрэбныя. Яны будуць прадаўжацца, пакуль не знікне пагроза незалежнасці, – кажа актывіст і кіраўнік партыі БНФ у Гарадзенскай вобласці Вадзім Саранчукоў.

Рэзалюцыя па Нёмане – гэта сімвалічная адпраўка водным шляхам да Балтыйскага мора, далей да Фінскага заліва – у Піцер, дзе 20-га будуць сустракацца дыктатары дзвюх краінаў.

У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі розных партый і арганізацый, а таксама простыя жыхары Гародні.

ФОТА: «Радыё Свабода»

На думку прадпрымальніка Івана Беленіка, ён прыйшоў на акцыю, таму што хоча жыць у незалежнай краіне.

– Я хачу жыць у свабоднай, незалежнай краіне. Хачу каб мае дзеці жылі ў такой краіне. Я мяркую, што Беларусь павінна быць незалежнай. Добра мець добрасуседскія стасункі як з Захадам, так і з Усходам, але гэта павінны быць проста стасункі, а не «інтэграцыя» і нешта падобнае.

ФОТА: «Радыё Свабода»

Падчас акцыі яе ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю, што яны не хочуць удзельнічаць ні ў якіх саюзах з Расеяй, а кіроўцы, што праязджалі, падтрымлівалі ўдзельнікаў акцыі гукавымі сігналамі.

ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках