29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Былі два выбліскі»: З цягніка «Менск – Гомель» эвакуявалі людзей

7
«Былі два выбліскі»: З цягніка «Менск – Гомель» эвакуявалі людзей
ФОТА: ONLINER.BY

(Абноўлена) Цягнік спыніўся раптам.

Пра здарэнне Onliner апавяла чытачка Таццяна. Паводле ейных словаў, цягнік раптам спыніўся, пасля чаго пасажыраў вывелі на вуліцу. Што менавіта адбылося, пакуль невядома.

– Стаім на пад'ездзе да Чырвонага Берага. Спыніліся, некалькі працаўнікоў зайшлі да машыністаў, а потым трывожна выбеглі. Людзей пастанавілі эвакуяваць з цягніка. Я сядзела ў першым вагоне і бачыла два невялікія выбліскі за акном, – апавяла Таццяна і дадала, што пасажырам паабяцалі даслаць іншы транспарт.

Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by

– Выбліскі былі ад нашага цягніка. Потым бегалі чыгуначнікі і крычалі «перакрываць!». Пасля гэтага сказалі, што дадуць іншы транспарт, – кажа Таццяна.

Пра прычыны здарэння ў даведачнай службе БЧ не ведаюць, але інфармацыю пра інцыдэнт пацвярджаюць:

– Цягнік бізнэс-класу спыніўся на станцыі Чырвоны Бераг. Арыентавальная даўжыня прыпынку – 20 хвілінаў. Праводзіцца агляд цягніка, – адказалі ў БЧ.

Людзі незадаволеныя і патрабуюць як мінімум тлумачэнняў. Але пакуль беспаспяхова.

– Прыгналі цягач, усім прапануюць вярнуцца ў цягнік, але нічога не тлумачаць. Частка людзей вельмі баіцца ісці туды (многія чулі гучныя воплескі, бачылі яркія белыя выбліскі). Іншая частка вельмі хоча дадому. Мы наўпрост пытаемся, што адбылося, але чыгуначнікі або пра нешта мармычуць, або проста ігнаруюць, – абураецца Таццяна. – Нам нават не тлумачаць, куды нас вязуць – у Гомель ці толькі да Жлобіна. Адзін чалавек так кажа, іншы гэтак. Вось і што рабіць?

22:22. Цягнік стаіць ужо паўтары гадзіны. Людзям усё яшчэ не абвесцілі, што здарылася, і як хутка развяжацца праблема. Таццяна кажа, што цягнік павінен даставіць людзей у Жлобін. Там яны перасядуць на іншы транспарт і паедуць у Гомель. Калі гэта будзе – невядома: пасажырам праз гучную сувязь абвесцілі, што час адпраўлення невядомы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках