19 красавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Джонсан створыць міністэрства ў справах межаў ды іміграцыі

Барыс Джонсан створыць міністэрства ў справах межаў ды іміграцыі
БАРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі таксама хоча аб'яднаць некалькі міністэрстваў.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан мае намер заснаваць новае міністэрства, якое будзе адказваць за пытанні іміграцыі і аховы межаў каралеўства. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на газету The Times.

Паведамляецца, што мэтай стварэння новага ведамства з'яўляецца забеспячэнне бяспекі краіны пасля Brexit, калі Вялікабрытанія можа страціць доступ да баз звестак Еўрапола, а таксама забеспячэнне максімальна эфектыўнай працы новай візавай сістэмы, заснаванай на балах.

Акрамя таго, Джонсан мае намер не толькі вывесці візавыя і іміграцыйныя пытанні з кампетэнцыі брытанскага Міністэрства ўнутраных спраў, але таксама аб'яднае Міністэрства замежнага гандлю з Міністэрствам у справах бізнэсу, энэргетыкі і прамысловай стратэгіі. Гэтае ведамства будзе як адказваць за ўкладанне гандлёвых угод з іншымі краінамі пасля Brexit, так і працаваць над паляпшэннем эканамічнай сітуацыі на поўначы Англіі.

Міністэрства ў пытаннях міжнароднага развіцця зноў увальецца ў склад МЗС, дзякуючы гэтаму ўрад Джонсана зможа лепш спалучаць ажыццяўленне гуманітарных праграм з выкананнем замежнапалітычных задач.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках