20 красавiка 2024, Субота, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Гардон: Трэба было бачыць твар Пуціна на нармандскіх перамовах

40
Дзмітрый Гардон: Трэба было бачыць твар Пуціна на нармандскіх перамовах
ФОТА: РАСЦІСЛАЎ ГАРДОН / GORDONUA.COM

Чаму расейцы не хавалі незадаволенасць, знаходзячыся ў Парыжы.

На сваім канале ў Youtube вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон раскрыў новыя падрабязнасці перамоваў Пуціна і Зяленскага ў рамках Нармандскай чацвёркі.

Паводле ягоных словаў, паміж чальцамі расейскай і ўкраінскай дэлегацыі раз-пораз узнікалі канфлікты – і на тое была канкрэтная прычына.

– Я мяркую, што да пачатку перамоваў адзін з блізкіх да Зяленскага людзей пераканаў расейцаў у тым, што прэзідэнт Украіны будзе гуляць паводле «правілаў», якія прадыктавала Расея, – апавёў ён.

На думку журналіста, гэта была адна з умоваў, каб Пуцін увогуле пайшоў на гэтыя перамовы:

– Падчас перамоваў Пуцін сказаў: вось, выбары на Данбасе – спачатку выбары, а потым выходзіце да мяжы. Але Зяленскі сказаў не: спачатку давайце мы выйдзем на мяжу з Расеяй, пастаім там 90 дзён, а потым правядзем выбары. Пуцін сказаў: не, спачатку выбары. І Зяленскі адмовіўся.

Потым Пуцін прапанаваў унесці асаблівы статус Данбаса ў Канстытуцыю Украіны. На гэта Зяленскі сказаў, што ён не зможа гэта зрабіць, бо трэба 300 галасоў у Радзе, а ў яго столькі няма. І Пуцін зразумеў, што яго правялі. Упершыню, напэўна.

Бо ён ехаў упэўнены, што Зяленскі, гэты хлопчык з КВЗ, як міленькі ўсё падпіша – тым больш, што Суркоў сказаў Пуціну: усё дамоўлена, усё пад кантролем. І таму быў такі злы Суркоў, ён кінуўся на Ермака, памочніка Зяленскага, з крыкам: «Мы так не дамаўляліся!»

І я скажу, што трэба было бачыць твар Пуціна на перамовах. І потым на прэс-канферэнцыі. Я сядзеў за дзесяць метраў ад яго, проста насупраць. Такога злога Пуціна я не бачыў ніколі – ён не падымаў вачэй, разлютавана нешта пісаў, канспектаваў... Ён пацярпеў паразу. І зразумеў, што гэты хлопчык, які не мае ніякага досведу перамоваў, які не мае такога багажу ведаў і падрыхтоўкі, ён яго перагуляў чыста на чалавечым узроўні, – заўважыў Гордан.

Цікава, што ўкраінскі журналіст, кажучы пра сустрэчу ў Парыжы, згадаў таксама і Беларусь. Яму не спадабалася арганізацыя перамоваў, якія прайшлі – і ён прывёў у прыклад адну з мінулых сустрэчаў чацвёркі, якая праходзіла ў Менску.

– Вось гэта была арганізацыя, вось гэта была прыгажосць. Была ўвага і павага да чальцоў дэлегацыі, да журналістаў і суправаджальнікаў. У Парыжы гэта быў поўны хаос. Лянота нейкая і наплявальніцтва, – дадаў ён.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках