25 красавiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-баец CОБРа: Паўлічэнка зрабіў па два стрэлы ў сэрца Ганчара і Красоўскага

78
Экс-баец CОБРа: Паўлічэнка зрабіў па два стрэлы ў сэрца Ганчара і Красоўскага
ДЗМІТРЫЙ ПАЎЛІЧЭНКА

Юрый Гараўскі заявіў, што экс-камандзір СОБРа асабіста забіваў апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

У верасні 2019 гады Юры Гараўскі звярнуўся ў расейскую рэдакцыю "Нямецкай хвалі", заявіўшы, што 20 гадоў таму ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах беларускіх апазіцыянераў - апанентаў Лукашэнкі.

Гараўскі сцвярджае, што ў 1999-2003 гадах быў байцом СОБРа - спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Са слоў Гараўскага, на загад зверху разам з таварышамі са службы ён выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю. Ён раскрывае падрабязнасці ўчынення злачынства.

- Дзесьці а палове першай - а гадзіне ночы. Да мяне падыходзіць Дзмітрый Паўлічэнка, я яму даю пісталет. І Паўлічэнка робіць два стрэлы ў сэрца Ганчару і два стрэлы ў сэрца Красоўскаму. Пасля першага стрэлу Ганчар ускрыкнуў, бо, мабыць, куля не ў сэрца трапіла, а недзе побач прайшла. Ну а другі стрэл яго ўжо прысудзіў.

Мы пастаялі-пакурылі хвілін 10-15, праверылі пульс. Людзі былі мёртвыя. Раздзелі іх. У Ганчара на левай назе, або на правай, дакладна не памятаю, не было вялікага і ўказальнага пальцаў. У яго ў чаравіку была вусцілкі артапедычная. Напэўна, каб нармальна хадзіць. Склалі вопратку ў адзін вялікі пакет, аддалі, па-мойму, Кажэўнікаву. Ён пайшоў, проста на дарозе абліў пакет бензінам і пачаў паліць рэчы.

А Ганчара і Красоўскага... Падышлі хлопцы яшчэ, мы ўзялі - хтосьці за ногі, хтосьці за рукі. Я нёс Ганчара за левую руку, Юра Барадач таксама са мной нёс. У нагах быў Панкоў... і пакідалі іх у яму, першым - Ганчара, другім - Красоўскага. Яма была досыць глыбокая, 4-5 метраў. Мы, здаровыя мужыкі, закопвалі яе хвілін 40. Абутак Ганчара і Красоўскага я таксама туды кінуў, таму што ён доўга гарыць. Целы мы закапалі, а рэчы спалілі.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках