23 красавiка 2024, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мексіцы з'явіцца першы ў свеце пасёлак з дамамі, надрукаванымі на 3D-друкарцы

1
У Мексіцы з'явіцца першы ў свеце пасёлак з дамамі, надрукаванымі на 3D-друкарцы

Паселішча - дабрачынны праект.

У Мексіканскім штаце Табаско пачалі будаваць першую ў свеце вёску з дамоў, вырабленых паводле тэхналогіі 3D-друку. Як паведамляе часопіс «Нож» са спасылкай на CNN, у гэтыя дамы паселяць маламаёмных, якія цяпер жывуць у самаробных будынках.

Паселішча - дабрачынны праект кампаній New Story, Icon і Échale. Пакуль яны пабудавалі толькі два дамы, але да канца 2020 года - збудуюць яшчэ 48. Друкуюць будынкі з дапамогай 3D-друкаркі Vulcan II кампаніі Icon: яна стварае падмурак і сцены з цэменту, а затым домам займаюцца будаўнікі; яны ўсталёўваюць дах, вокны, дзверы і дэкаратыўныя элементы.

Стандартная плошчу дома складзе 45 м²; у ім будзе дзве спальні, ванны пакой і веранда. Усе дамы сканструяваныя так, каб выстаяць у выпадку землятрусу.

Дамы будуюць у сельскай мясцовасці, якую засяляюць малазабяспечаныя сем'і: большасць з іх жывуць на тры даляры на дзень, таму вымушаныя самастойна будаваць сабе хаты з усялякіх даступных матэрыялаў.

«Яны жывуць даслоўна ў хацінах, якія пастаянна затапляе падчас сезона дажджоў, - сказаў Брэт Хаглер, сузаснавальнік New Story. - Мясцовыя жанчыны кажуць, што часам у іх дома вады па калена месяцамі».

У пабудаваныя дамы мясцовыя змогуць засяліцца толькі праз год, калі будзе скончаны апошні дом - падчас будоўлі ў рэгіёне занадта небяспечна жыць. Прадстаўнікі New Story сказалі, што мясцовыя ўсё ж заплацяць за свае дамы. Дакладных коштаў у кампаніі не называюць, але, хутчэй за ўсё, у беднякоў папросяць 20-30% ад прыбытку. На думку забудоўшчыкаў, аддаўшы грошы, людзі адчуюць, што сталі ўласнікамі жылплошчы, а не аб'ектам дабрачыннасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках