29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы страйкуюць кіроўцы таксовак

5
У Рэчыцы страйкуюць кіроўцы таксовак

Яны сабраліся на стыхійны мітынг.

У Рэчыцы блізу трыццаці кіроўцаў «Яндекс.Такси» сабраліся 16 снежня на паркоўцы на вуліцы Пралетарскай, каб прадэманстраваць незадаволенасць сітуацыяй, якая склалася, піша tut.by.

Прычына незадаволенасці: зніжэнне сэрвісам сумы бонусаў, якія даплачваюць таксістам у выпадку выканання імі плана 35 замоў за дзень (яна залежыць ад рэгіёна, у якім працуе кіроўца. - Заўвага.).

Раней, са слоў рэчыцкіх кіроўцаў, ім даплачвалі 190 рублёў, але з нядаўняга часу суму зрэзалі да 150 рублёў.

- У Рэчыцы ў будні дзень такі план выканаць нерэальна, а ў выходны прыходзіцца працаваць па 16 гадзін - а цяпер яшчэ і гэта забіраюць, - абураюцца кіроўцы.

Яны скардзяцца, што не спяць і не адпачываюць на выходных, а ў выніку за месяц атрымліваюць «чыстымі» блізу 500 рублёў.

- Мінімальная паездка - 2 рублі. З іх 8% забірае «Яндекс.Такси», 10-12% - кампанія-вознік, з якой працуеш, плюс запраўка за свае грошы - застаюцца зусім капейкі, - скардзіцца кіроўца Руслан.

Ён і ягоныя калегі патрабуюць звярнуць увагу кіраўніцтва агрэгатара на гэтую сітуацыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках