25 красавiка 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-баец CОБРа: Магу на мапе паказаць месца забойстваў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага

19
Экс-баец CОБРа: Магу на мапе паказаць месца забойстваў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага

Юры Гараўскі заявіў, што гатовы пад прысягай у судзе пацвердзіць сказанае.

Экс-баец CОБРа Юры Гараўскі заявіў, што 20 гадоў таму ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах беларускіх апазіцыянераў - праціўнікаў Лукашэнкі. Гараўскі сцвярджае, што ў 1999-2003 гадах быў байцом СОБРа - спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Са слоў Гараўскага, на загад зверху разам з таварышамі па службе ён выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсоўцаў Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю.

- Вы гатовыя паўтарыць тое, што распавялі, пад прысягай?

- Так. Я магу пад прысягай у судзе афіцыйна ўсё пацвердзіць. Магу на мапе паказаць месца забойстваў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. Я не ведаю, дзе дакладна пахаваны Захаранка, таму што Паўночныя могілкі вялікія. Але гэта ведае Паўлічэнка. А месца пахавання Ганчара і Красоўскага магу з дакладнасцю да метра паказаць.

- Вы прызналіся ў забойстве. Вы цяпер каецеся у тым, што ўчынілі?

- Ёсць раскаянне, ёсць пачуццё віны... Калі б гэтыя людзі засталіся жывыя, нешта было б па-іншаму ў Беларусі. Я прыношу шчырыя спачуванні родным і блізкім, бо я ўдзельнік забойства. Прашу ў іх прабачэння.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках