24 красавiка 2024, Серада, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Завадская: Я веру, што экс-баец САХРу можа гаварыць праўду

20
Святлана Завадская: Я веру, што экс-баец САХРу можа гаварыць праўду

Жонка зніклага журналіста заявіла, што апісанае Гараўскім супадае з яе інфармацыяй.

«Немецкая волна» паразмаўляла з Юрыем Гараўскім, які сцвярджае, што 20 гадоў таму як баец САХРу ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Лукашэнкі.

Жонка бясследна зніклага 7 ліпеня 2000 года Змітра Завадскага пракаментавала belsat.eu сведчанні мужчыны.

На думку Святланы Завадскай, мужчына можа казаць праўду.

«Я веру, што ён можа гаварыць праўду. Тое, што апісвае гэты чалавек, ведаем і мы. Шмат падрабязнасцяў. Таму альбо ён вельмі добра валодае інфармацыяй, альбо гэта праўда».

Аднак жанчына не верыць у словы, што ён бы мог паказаць месца, дзе цяпер целы загінулых.

«Я не вельмі разумею, як тэхнічна ён зможа паказаць месцы пахавання. Ён недзе там і наўрад ці сюды прыедзе. Калі ён абвінавачвае ўлады, яму не дазволяць гэтага зрабіць. Але я зразумела, што ён нічога не ведае пра Змітра. Я не ўпершыню з падобнай інфармацыяй сутыкаюся. Яшчэ ў 2010-м з намі звязваўся чалавек, які казаў, што ёсць дакументы, што можа паказаць месца пахавання, але на гэтым скончылася».

Святлана не выключае, што ўлады Беларусі маглі даўно пазбавіцца ад цел.

«Яшчэ калі Павел Шарамет быў жывы, ён казаў, што ёсць інфармацыя, што ад цел пазбавіліся яшчэ ў 2000 годзе, калі звольнілі кіраўніка КДБ Уладзіміра Мацкевіча. Кожная жылка трасецца, мы столькі гадоў чакаем і спадзяёмся. Адначасова разумеем, што гэта немагчыма».

Аператар Зміцер Завадскі знік пасярод летняга дня ў сталічным аэрапорце 19 гадоў таму. Аднак за гэтыя гады праваахоўныя органы краіны так і не знайшлі ні арганізатараў злачынства, ні што напраўду здарылася з Змітром.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках