24 красавiка 2024, Серада, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +10 чакаецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні

2
Да +10 чакаецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдні.

Цёплае надвор'е на гэтым тыдні прагназуюць у Беларусі сіноптыкі Белгідрамета.

17 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, уначы ў асобных раёнах - парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 1 градуса марозу да 4 цяпла, удзень - 3-9 са знакам «плюс».

У сераду, 18 снежня, таксама захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці - моцны парывісты.

Уначы чакаецца ад 0 да +5, удзень будзе 3-10 цяпла.

19 снежня таксама пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, уначы і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці - моцны парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць -1... +4, удзень прагназуецца 1-6 цяпла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках