29 лютага 2020, Субота, 6:42
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Пяць спосабаў, каб прачынацца бадзёрым і энэргічным ранкам

4
Пяць спосабаў, каб прачынацца бадзёрым і энэргічным ранкам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Абзавядзіцеся правільнымі звычкамі.

Часта бывае так, што прачынаешся, а ні сіл, ні бадзёрасці, ні энэргіі ўжо няма. Высвятляецца, што не толькі ранішнія рытуалы ўплываюць на тое, як мы адчувае сябе пасля абуджэння, піша сайт segodnya.ua. Вельмі важна і тое, як вы праводзіце час перад сном. Вашай увазе пяць важных спраў, якія важна зрабіць перад тым, як заснуць.

Ачысціць розум

За дзень вы атрымліваеце каласальную колькасць інфармацыі, вы робіце шмат спраў і вырашаеце задачы, таму ваш розум да вечара перапоўнены. Перад сном неабходна ачысціць яго, пакінуўшы толькі самае важнае.

Каб ўвасобіць гэта ў жыццё, запішыце ўсе свае думкі на паперу, раскажыце пра іх свайму партнёру ці паглядзіце нейкі лёгкі і смешны фільм. Гэта дапаможа вам выгаварыцца і пераключыцца з таго бясконцага наплыву думак.

Цалкам расслабцеся

Каб заснуць, важна расслабіцца. Па прыходзе дахаты размясціцеся зручна ў любімым крэсле, на канапе ці на падлозе - як вам захочацца і паспрабуйце нічога не рабіць, нікуды не бегчы. Проста пасядзець або паляжаць у цішыні. Гэта дапаможа вам пераключыцца з шалёнага тэмпу на хатні і спакойны.

Не ежце перад сном

Рэжым харчавання важны не толькі для добрай фігуры, але і для самаадчування. Вашаму целу, арганізму і страўніку між іншым, патрэбны адпачынак. Паспрабуйце наогул нічога не есці пасля 20.00 гадзін, прыбраць нават перакусы. Гэта дасць вашаму целу неабходную энэргію з самай раніцы.

Правядзіце час з каханым чалавекам

Час, які вы праводзіце з каханым або блізкім чалавекам, падорыць вам не толькі добрыя эмоцыі, але і дазволіць выдатна адпачыць, а таксама адчуць сувязь з роднаснай душой. Размовы пра тое, як прайшоў дзень, таксама добра дапамагаюць ачысціць розум ад вялікай колькасці думак.

Ніякіх сацыяльных сетак

Адмоўцеся ад віртуальных зносін або яшчэ горш і часцей адбываецца - простага прагляд стужкі ў сацыяльных сетках. Гэта не толькі не дапамагае вам расслабіцца, як можа здацца на першы погляд, але і засмечвае ваш розум яшчэ больш непатрэбнымі думкамі і інфармацыяй. Вазьміце за правіла: прыйшлі дадому, адключылі інтэрнэт і ўключаеце яго ўжо раніцай. Гэта складана, але магчыма.

Зрабіце гэтыя простыя крокі і ўжо заўтра зможаце прачнуцца бадзёрым і энэргічным чалавекам.