24 красавiка 2024, Серада, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарожны збор: кошт паліва павялічыцца адразу на 10 капеек?

68
Дарожны збор: кошт паліва павялічыцца адразу на 10 капеек?

Істотна могуць падаражэць прадукты харчавання.

Паводле словаў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, Мінфін падрыхтаваў праект указа, які спрашчае парадак спагнання збору з адначасовым узмацненнем кантролю за ягонай выплатай. Дарожны збор не будзе прывязаны да праходжання тэхагляду.

У якасці альтэрнатывы абмяркоўваецца варыянт уключэння збору ў кошт аўтамабільнага паліва, паведамляе БелТА.

«Фактычна гэта павышэнне ставак акцызаў і павышэнне коштаў на паліва на ўнутраным рынку. Тут ёсць свае перавагі і недахопы – з аднаго боку, істотна спрашчаецца парадак выплаты збору, але мы разумеем, што канчатковым плацельнікам становіцца ўсё насельніцтва. А паколькі кошт паліва мае карэляцыю з агульнымі выдаткамі ў краіне, гэта нязменна адаб'ецца на агульных коштах у эканоміцы, у тым ліку і на самыя масавыя прадукты».

Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч у інтэрв'ю СТБ апавёў, наколькі можа вырасці кошт паліва, калі будзе прыняты альтэрнатыўны варыянт выплаты «дарожнага збору».

«Пралічвалі розныя варыянты. Гэта больш за 10 капеек».

Паводле словаў міністра, уся гэтая нагрузка, якая складае сотні мільёнаў рублёў, праз паліва размяркоўваецца практычна на ўсе перавожаныя тавары, уключаючы харчовую групу.

«Адпаведна гэта прывядзе да агульнага росту коштаў на харчовыя тавары. То-бок, людзі, у якіх няма аўтамабіляў, заплацяць гэты збор. У якіх ёсць аўтамабілі – заплацяць і праз паліва, і праз прадукты харчавання».

Міністр вынікаваў: гэтая сістэма ў канчатковым выніку для грамадзянаў будзе найменш справядлівай, паколькі «мы потым не будзем разумець, хто ў выніку заплаціць гэтую дзяржаўную мыту».

Нагадаем, многія беларускія эксперты выступаюць зусім за скасаванне дарожнага збору для Беларусі. Яны мяркуюць, што для Беларусі, якая з'яўляецца транзітнай краінай, дастаткова ўкладваць бюджэтныя грошы і спаганяць мыту за праезд замежнікаў. З такой прапановай выступае і незалежны прафзвяз РЭП, які ўключыў скасаванне мыты ў сваю праграму з 32 патрабаванняў да ўладаў.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках