20 красавiка 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці выпадзе снег на Новы год

8
Ці выпадзе снег на Новы год

Сіноптыкі апавялі, якой будзе зіма ў гэтым годзе.

Ці будзе снег на Новы год, а зіма – марознай і снежнай? Расейскія і амерыканскія сіноптыкі і спецыялістка ў народных прыметах апавялі, якое надвор'е чакаць наступныя тры месяцы, піша tut.by.

Доўгатэрміновы прагноз на сезон беларускія сіноптыкі не складаюць. Расгідрамет жа робіць імаверныя прагнозы тэмпературнага рэжыму ў Расеі, і гэтым разам расейскія спецыялісты зрабілі яго і на ацяпляльны перыяд 2019–2020 гадоў.

Паводле прагнозу ў Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцях Расеі, якія мяжуюць з Беларуссю, тэмпература цягам усёй зімы будзе каля нормы. І калі і ўзнікнуць нейкія ваганні, то ў бок больш цёплага надвор'я, чым халоднага.

Амерыканская медыякампанія AccuWeather, якая прапануе камерцыйныя паслугі прагназавання надвор'я па ўсім свеце, ужо апублікавала прагноз надвор'я на зіму.

Беларусь на іх мапе пазначаная пад ангельскім словазлучэннем cold waves, што кажа пра халодныя плыні паветра. Амерыканцы мяркуюць, што ва Усходняй Еўропе будзе халодна ў пачатку зімы, аднак потым тэмпература можа быць трохі вышэйшай за сярэднюю, а вось моцныя снегапады магчымыя ў канцы студзеня – лютым.

Народныя прыкметы не прадказваюць снег на Новы год

Этнолаг і фалькларыстка Алена Доўнар-Запольская апавядае, што паводле народных прыкметаў зіма, хутчэй за ўсё, не будзе марознай. Маразы традыцыйна прыйдуць да Вадохрышча ў студзені. І мяркуючы з усяго, снегу на Новы год таксама не будзе. Меркавалася, што калі снег ёсць на Дзмітрыеў дзень 8 лістапада, то ён будзе і на Новы год, і Каляды. А сёлета снегу ў гэты дзень не было.

14 кастрычніка быў Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Паводле гэтага дня ў народзе вызначалі, якое будзе надвор'е зімой. Казалі так: «Які Пакроў, такой будзе і зіма, аж да самай вясны». У нас на Пакроў было анамальна цёплае надвор'е.

21 лістапада быў Міхайлаў дзень, і быў моцны вецер, было марозна і вельмі непрыемна на вуліцы. Людзі верылі, што калі ў гэты дзень такое надвор'е, то 19 снежня, у Дзень Свяціцеля Мікалая, будзе адліга.

Сам сабой снежань будзе вызначаць надвор'е не толькі на астатнюю зіму, але і вясну, і лета. У народзе была такая прыказка: «У снежні адкрытае вуха, то летам хораша і суха». А першыя тры дні снежня маркуюць увесь месяц. Да 7 снежня, калі пачынаецца перыяд дзявочай варажбы, можа пайсці і снег.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках