19 красавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як вялікія людзі размяркоўвалі свой дзень

5
Фотафакт: Як вялікія людзі размяркоўвалі свой дзень

Марсэль Пруст любіў пакачацца ў ложку да трох, а то і чатырох гадзін дня.

Хто з знакамітых мастакоў і пісьменнікаў працаваў раніцамі, а хто - уначы? Як распараджаліся часам Вальтэр і Гюго, Фройд і Пікасо?

Паводле кнігі Мэйсана Кары «Рэжым генія: Расклад дня вялікіх людзей» склалі інфаграфіку, якая паказвае звычкі вядомых людзей, піша часопіс «Нож».

У кнізе сабраныя штодзённыя рытуалы больш як 150 славутасцяў. У ёй гаворыцца, што Тулуз-Латрэк рабіў накіды у кабарэ і бардэлях, раз-пораз беручы бутэльку. Гертруда Стайн сцвярджала, што дастаткова пісаць паўгадзіны штодзень - пад канец года з гэтага выйдзе ніштаваты том. Трумэн Капотэ называў сябе «абсалютна гарызантальным пісьменнікам», уважаючы за лепшае працаваць лежачы. Марсэль Пруст любіў пакачацца ў ложку да трох, а то і чатырох гадзін дня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках