25 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі экскурсавод: Госці з Беларусі - самыя інтэлігентныя

2
Літоўскі экскурсавод: Госці з Беларусі - самыя інтэлігентныя
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Якія пытанні беларуская моладзь часцей за ўсё задае падчас экскурсій у Вільні.

Падзеі 22-24 лістапада 2019 года, калі на перапахаванне паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Вільню прыехалі тысячы беларусаў, актуалізавалі пытанне рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны Літвы для суседзяў з Беларусі.

Сайт delfi.lt пагутарыў з экскурсаводамі, якія працуюць з моладдзю з Беларусі ў рамках культурна-адукацыйнага праекта «Discover Vilnius», які быў падтрыманы Міністэрствам замежных спраў Літвы.

Удзельнікі праекту знаёмяцца з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, а таксама савецкім перыядам Літвы. Журналісты пагутарылі са старэйшым гідам Музея акупацыі і барацьбы за свабоду Рычардасам Падваіскасам і Эміліяй Гуабіене - экскурсаводам-экспэртам вышэйшай катэгорыі, якія працуюць з беларускай моладдзю.

- Ёсць меркаванне, што ў сучаснай Беларусі шмат у чым дамінуе савецкі ці нават прарасейскі погляд на перыяд Другой Сусветнай вайны, а таксама на перыяд, які ў Літве прынята лічыць савецкай акупацыяй. Як рэагуюць беларускія маладзёны на тое, што чуе падчас экскурсіі ў Музеі? Якую рэакцыю вы больш назіраеце?

- На сённяшні дзень, што беларуская, што расейская моладзь, якія прыязджаюць і наведваюць наш Музей - гэта ў асноўным людзі якія думаюць, а не тыя, хто фармуе сваё меркаванне на падставе праграмы «Время». Людзі чэрпаюць інфармацыю з розных крыніц, у тым ліку з тых, дзе гісторыя не такая падатная расейскай прапагандзе. Цяпер, як правіла, маладыя людзі разумеюць калі ім хлусяць. Яны разумеюць, што пытанне Другой Сусветнай вайны вельмі неадназначнае і складанае. Я не назіраю нейкай азлобленасці або відавочна правакацыйнных пытанняў з іх боку. Мы стараемся сумленна расказаць пра гісторыю, у тым ліку і пра праблемныя для Літвы моманты, - распавядае Р. Падваіскіс.

- Якія пытанні вам задаюць часцей за ўсё падчас экскурсіі?

- Моладзь часцей за ўсё цікавіцца пытаннямі ўцёкамі. Фільмы, кнігі, часта фармуюць адпаведныя мастацкія вобразы. Яшчэ цікавяцца людзьмі, якія тут раней працавалі, а менавіта іх лёсам. Цікавяцца лёсам і тых, хто супрацоўнічаў з сілавымі структурамі таго часу. Я хацеў бы падкрэсліць, што гэтыя пытанні задаюць не толькі маладыя людзі з Беларусі, але і іншыя наведвальнікі.

- Ці ёсць адметныя рысы паміж беларускай і літоўскай моладдзю пры наведванні Музея? Маглі б Вы пазначыць нейкія асаблівасці, калі яны, вядома, прысутнічаюць?

- Так, невялікія адрозненні ёсць. Літоўская моладзь больш ведае пра сваю гісторыю і свой край. Беларусы ўсё ж госці тут і, на жаль, мала ведаюць пра гісторыю Літвы. Аднак, і мы мала ведаем пра гісторыю Беларусі. І я спадзяюся, калі ў Беларусі з'явяцца падобныя музеі, то мы будзем радыя пазнаёміцца з гэтай часткай гісторыі Беларусі. Больш даведацца, напрыклад, пра Курапаты, турмы «амерыканкі» і іншыя месцы. Разумееце, наша моладзь ужо падрыхтаваная да адкрытасці. У нас ужо няма савецкага наратыву ў выкладанні гісторыі, які быў да аднаўлення незалежнасці. У астатнім жа, вялікага адрознення паміж моладдзю Беларусі і Літвы няма.

- А як часта наогул беларусы наведваюць Музей? І якія водгукі ад беларусаў Вы чуеце?

- Мы стараемся, каб беларусы прыходзілі часцей. Так, беларусы ўсё яшчэ больш наведваюць гандлёвыя цэнтры Вільні, але мы стараемся працаваць з людзьмі, якія наведваюць наш Музей. І пазітыўную дынаміку мы бачым. Людзей становіцца больш. Вось даслоўна сёння былі хлопцы з Менска і прасілі мяне правесці экскурсію. Тут ёсць праблема мовы. У нас не так шмат людзей, якія могуць правесці экскурсію на расейскай мове. Ёсць тыя, хто разумее экспазіцыю Музея, як антысавецкую прапаганду, напрыклад нашчадкі сем'яў работнікаў савецкай дзяржаўнай бяспекі. Але мы з усімі дыскутуем. Наша функцыя - асвета. Паміж двума меркаваннямі мы заўсёды зможам знайсці агульную мову.

- Спадарыня Эмілія, вы часта працуеце з моладдзю з Беларусі. Ці адрозніваецца беларуская моладзь ад сваіх літоўскіх аднагодкаў і калі так, то якія б галоўныя адрозненні вы б маглі вылучыць?

- Я б сказала, што літоўская моладзь смялейшая. Яны задаюць розныя пытанні і імкнуцца весці дыскусію. Калі я працую з беларускай моладдзю, то часцей за ўсё я магу спакайней гаварыць, а з літоўцамі часцей можаш весці дыскусію.

- Падчас экскурсіі, вы безумоўна закранаеце тэму Вялікага Княства Літоўскага.

- Так, вядома гэтая гісторыя для іх важная. Я заўсёды імкнуся нагадаць, што гэта наша агульная гісторыя, бо была адна дзяржава. Гістарычныя постаці, як, напрыклад, прадстаўнікі шляхты - Радзівілы, жылі як на тэрыторыі сучаснай Літвы, так і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэтая наша агульная спадчына. Людзі ўспрымаюць такі наратыў пазітыўна.

- Вільню наведвае шмат гасцей з Расеі, Украіны, Латвіі і г.д. Як бы Вы ахарактарызавалі беларусаў на фоне астатніх суседзяў? Ці ёсць нейкія асаблівасці? Можаце падзяліцца Вашымі назіраннямі?

- Я б назвала беларусаў - самымі інтэлігентнымі. Напрыклад, расейцы сябе вядуць проста як «старэйшыя браты», часцей задаюць правакацыйныя пытанні. Беларусы, асабліва беларуская моладзь, вядуць сябе вельмі інтэлігентна. Я заўсёды і сваім калегам кажу, што з беларускай моладдзю вельмі прыемна працаваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках