28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камерсант»: Лукашэнка зазнаў паразу стратэгічна

49
«Камерсант»: Лукашэнка зазнаў паразу стратэгічна

Усё на свеце калі-небудзь сканчаецца, абвяшчае народная мудрасць.

Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв'ю галоўнаму рэдактару "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву. Кіраўнік заявіў, што далейшая незалежнасць краіны сумневу не падлягае. А пытанне так званага наднацыянальнага кіравання саюзам дзвюх краінаў нават не разглядалася на перамовах з Уладзімірам Пуціным. Меркавана 29 снежня Лукашэнку чакаюць у Расеі для падпісання "дарожных картаў" для двухбаковай інтэграцыі. Палітычны аглядальнік "Камерсанта" Дзмітрый Дрызэ мяркуе, што беларускі дыктатар прадпрымае апошнія спробы дамагчыся для сябе найбольш выгадных умоваў.

Ёсць 30 "дарожных картаў" расейска-беларускай паглыбленай інтэграцыі, плюс самая загадкавая і інтрыгоўная пад нумарам 31. Гэты лік, як вядома, для Расеі таксама няпросты – пад гэтым нумарам значыцца артыкул Канстытуцыі, што дазваляе мітынгі, сходы і дэманстрацыі. І вось праз фатальны збег абставінаў №31 стаў галоўнай інтрыгай і на «саюзных» дакументах. Аляксандр Лукашэнка гэтую таямніцу нам прыадкрыў: у гэтым артыкуле гаворка ідзе пра так званыя наднацыянальныя органы кіравання расейска-беларускім саюзам – агульны парламент, урад і нават прэзідэнта.

Кідаецца ў вочы, што ў заявах беларускага кіраўніка на гэты конт прасочваецца нейкае бязладдзе. Аляксандр Рыгоравіч запэўнівае: мы гэтую самую карту з Уладзімірам Пуціным не абмяркоўвалі, адкінулі яе ў бок. Далей ён чытае гісторыку Аляксею Венедыктаву лекцыю пра тое, што такое дзяржаўны суверэнітэт – гэта ўлада над тэрыторыяй, якой мы, Беларусь, не дзелімся. У ідэале слухач павінен зразумець гэта адзіным магчымым чынам: краіна не ўвойдзе ў склад Расеі і не дазволіць сабой неяк яшчэ кіраваць, застанецца суверэннай. Будзе толькі эканамічная інтэграцыя, пра якую Лукашэнка кажа як бы мімаходзь – там мытня, абарона і дыпламатыя.

Але гэтая славутая карта ўсё ж існуе – яе падрыхтавалі. І больш за тое, расейскі ўрад – мабыць, Дзмітрый Мядзведзеў не ведае, ён жа ў Сочы на перамовах з Пуціным не быў – спрабаваў гэтую карту ўкінуць.

Тут магчымая наступная версія: Дзмітрый Анатольевіч як бы гуляе ролю добрага следчага. Бо менавіта ён загадвае нафтай, газам і грашыма. Яму трэба дэбет з крэдытам зводзіць. Вось ён і спрабуе гэтую самую карту выкарыстоўваць.

А Пуцін разводзіць рукамі: а я што? Я да вас усёй душой. Але Мядзведзеў, разумееце, у яго ж фонды, сацыяльныя абавязальніцтвы. У нас свае выдаткі. З прэм'ера за іх і пытайце. Так што давайце вызначаць, Аляксандр Рыгоравіч. Вунь яна – 31-я карта – можа быць, лагічна вярнуць яе на стол? Або шукайце падтрымку ў іншым месцы. Нельга сказаць, што менавіта так і ідзе справа. Ёсць яшчэ міністры эканамічнага блока. Яны таксама могуць быць супраць – з іх жа таксама пытаюць.

Пры гэтым прыкметна, што на Лукашэнку сур'ёзна ціснуць. І ён адбіваецца, як можа: то пагражае Расеі вайной з NATO, то міфічнымі нацыяналістамі, то гатовы набываць газ у Польшчы. Яму цяжка. Старая формула «я – ваш адзіны хаўруснік» больш не працуе. Лукашэнка саступіў стратэгічна. Усё на свеце калі-небудзь сканчаецца, абвяшчае народная мудрасць. Нельга бясконца выязджаць на адной і той формуле. Ну, пратрымаецца год. Але ж усё роўна рана ці позна давядзецца прымаць сур'ёзную і рызыкоўную пастанову – сказаць саюзніку «так» або «не». І ў тым, і ў другім выпадку ён рызыкуе страціць уладу. Без субсідый эканоміку чакае крах. Але тэарэтычна можна пачаць рынкавыя рэформы і растлумачыць гэта люду. А што тычыцца саюза, у яго ж можа быць толькі адзін прэзідэнт.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках