25 красавiка 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены новыя доказы тэорыі адноснасці Эйнштэйна

7
Знойдзены новыя доказы тэорыі адноснасці Эйнштэйна

У цэнтры Млечнага Шляху можа знаходзіцца другая звышмасіўная чорная дзірка.

Навукоўцы Універсітэта Каліфорніі ў Лос-Анжэлесе прыйшлі да высновы, што ў цэнтры Млечнага Шляху можа знаходзіцца другая звышмасіўная чорная дзірка. Даследнікі таксама даказалі тэорыю адноснасці Эйнштэйна.

Пра гэта паведамляе Лента.ру са спасылкай на Phys.org.

Праведзенае назіранне за зоркай S2, якая знаходзіцца паблізу звышмасіўнай чорнай дзіркі Стралец А (Sgr A) на адлегласці 120 астранамічных адзінак (адна астранамічная адзінка роўная сярэдняй адлегласці ад Сонца да Зямлі). Згодна з вынікамі, другая звышмасіўная чорная дзірка не можа быць большая чым у сто тысяч разоў масіўней за Сонца, інакш бы яе гравітацыйнае поле паўплывала б на траекторыю зоркі. Яна таксама не можа быць аддаленая ад свайго кампаньёна на адлегласць, якая перавышае дыстанцыю ад Сонца да Зямлі ў 200 разоў.

Магчымая наяўнасць другой чорнай дзіркі паказвае на тое, што Млечны Шлях у старажытнасці сутыкнуўся з іншай, меншай галактыкай.

Даследнікі таксама праверылі агульную тэорыю адноснасці Эйнштэйна. У траўні 2018 года S2 наблізілася да чорнай дзіркі, і даўжыні хваль святла, што выпраменьваецца зоркай, павінна расцягвацца і сыходзіць у чырвоную частку спектру. Высветлілася, што тэорыя дакладна прадказвае эфект, што аказваецца гравітацыйным полем Sgr A*.

Са слоў навукоўцаў, пара чорных дзірак у ядры Млечнага Шляху павінна выпраменьваць гравітацыйныя хвалі, якія пакуль нельга выявіць з дапамогай існых дэтэктараў. Аднак новы інструмент LISA (Laser Interferometer Space Antenna), які павінен быць запушчаны ў 2034 годзе, будзе валодаць неабходнай адчувальнасцю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках