26 красавiка 2024, Пятніца, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Есці ці не есці чырвоную ікру?

13
Есці ці не есці чырвоную ікру?

Эксперты апавялі пра «плюсы» і «мінусы» гэтага прадукту.

Спецыялісты расказалі пра карысныя ўласцівасці чырвонай ікры, а таксама назвалі прычыну, чаму расейцам не варта ёй злоўжываць, піша ria.ru.

Урач-гастраэнтэролаг Гузэль Еўсцігнеева адзначыла, што з чырвонай ікрой чалавек атрымлівае цэлы комплекс тлушчараспушчальных вітамінаў – А, D, Е, К. Прадукт змяшчае мноства мікраэлементаў, як ёд, фосфар, калій і кальцый.

Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі спартовай антрапалогіі і нутрыцыялогіі ФГБУН "ФІЦ харчавання і біятэхналогіі" Ірына Кабелькова падкрэсліла, што чырвоная ікра – высокабялковы прадукт, які мае нямала поліненасычаных і монаненасычаных тлустых кіслотаў.

Адзначаецца, што ікра вылучаецца высокім утрыманнем амега-3 тлустых кіслотаў. Іх недахоп можа стаць прычынай сэрцава-судзiнных захворванняў, гіпертаніі, дэпрэсіі, дыябету і праблемаў з рэпрадукцыйнай сістэмай.

Пры гэтым залішняе спажыванне чырвонай ікры можа прывесці да зніжэння імунітэту, паскоранага старэння, гіпертаніі і інсульту. Рэч у тым, што ў ёй занадта шмат солі – у 140-грамовым слоіку ікры ўтрымліваецца яе сутачная норма.

Рэкамендуецца ўстрымацца ад злоўжывання чырвонай ікрой, а есці прадукт невялікімі порцыямі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках