29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што больш выгадна: плаціць мыту або ездзіць на падаражэлым паліве?

40
Што больш выгадна: плаціць мыту або ездзіць на падаражэлым паліве?

Журналісты ўключылі «народны калькулятар».

Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект указа пра змену сістэмы выплаты дарожнага збору, піша kp.by.

– Ён прадугледжвае ўвядзенне замест дзяржмыты платы, якая будзе насіць непадатковы характар, у тым жа памеры, які дзейнічае цяпер, – заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр фінансаў Максім Ермаловіч. – Мы ўпарадкавалі льготы, стварылі механізмы стымулявання грамадзянаў на выплату гэтага збору на доўгі перыяд, далі права выплачваць збор на адзін месяц. І ён адвязаны ад тэхагляду аўтамабіля.

Дарожны падатак – «дзяржмыта за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху» – аўтаўладальнікаў абавязалі плаціць яшчэ з 2014 года. Аплачваць яго трэба ў час праходжання тэхагляду, і многія кіроцы пастанавілі: тэхагляд не праходзіць, мыту не плаціць – маўляў, штрафы абыдуцца танней. Тады ўлады задумаліся пра змены ў сістэме выплаты. Была прапанова ўключыць падатак у кошт паліва: больш ездзіш – больш плаціш. Але, паводле звестак Мінфіна, у гэтым выпадку паліва падаражэе мінімум на 10 капеек за літр.

– Уся гэтая нагрузка, якая складае сотні мільёнаў рублёў, праз паліва размяркоўваецца практычна на ўсе перавожаныя тавары, уключаючы харчовую групу. Адпаведна, гэта прывядзе да агульнага росту коштаў на харчовыя тавары, – сказаў міністр. – Людзі, у якіх няма аўтамабіляў, заплацяць гэты збор. У якіх ёсць аўтамабілі – заплацяць і праз паліва, і праз прадукты. Гэтая сістэма для грамадзянаў будзе найменш справядлівай.

Як апавёў міністр, павінна прайсці яшчэ адно абмеркаванне, дзе будзе прынятая канчатковая пастанова.

Што больш выгадна: плаціць мыту або ездзіць на падаражэлым паліве?

Сума збору залежыць ад масы аўто і для большасці легкавікоў складае 6 базавых велічыняў за год (153 руб.). Калі заплаціць адразу за год з 20-адсоткавай скідкай – атрымаецца 122,4 руб. Гэтай сумай (пры ўключэнні збору ў кошт паліва) можна пакрыць падаражанне бензіну ў аб'ёме 1224 л. Пры выдатку 9 л на 100 км атрымліваецца 13600 км за год. Калі праязджаць менш – больш выгадна падаражэлы бензін. Калі больш – больш выгадная мыта. Чыннік росту коштаў на тавары мы не бралі да ўвагі: наколькі ўсё падаражэе – пакуль незразумела.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках