29 лютага 2020, Субота, 7:24
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Навукоўцы: Мандарыны дапамогуць скінуць лішнюю вагу

5
Навукоўцы: Мандарыны дапамогуць скінуць лішнюю вагу

Навукоўцы маюць намер стварыць высокаэфектыўныя дыетычныя дабаўкі, заснаваныя на экстракце мандарынаў.

Гішпанскія навукоўцы правялі даследаванне і высветлілі, што адмысловыя рэчывы, якія ёсць у складзе мандарынаў, дапамогуць справіцца з лішняй вагой, піша mir24.tv са спасылкай на газету La Vanguardia.

Звычайна людзям, якія прытрымліваюцца строгіх дыет, лекары не раяць ужываць у ежу салодкую садавіну. Тым не менш медыкі з Універсітэта Валенсіі высветлілі, што на цытрусавыя, і перш за ўсё мандарыны, гэта правіла не распаўсюджваецца. Спецыялісты падкрэсліваюць: гэтая садавіна, калі яе правільна есці, пры пахуданні можа стаць незаменным сродкам.

У складзе мандарынаў змяшчаюцца арганічныя пігменты і рэтынойды, якія спрыяюць актывізацыі цэлага комплексу карысных клеткавых працэсаў. Да прыкладу, мандарыны запускаюць клеткавы механізм барацьбы з атлусценнем: арганізм пачынае выдаткоўваць больш энэргіі, але апетыт застаецца на звычайным узроўні.

Пры гэтым, са слоў навукоўцаў, ахвочым схуднець не варта ўжываць гэтыя цытрусавыя ў велізарнай колькасці. Акрамя алергіі, гэта наўрад ці прынясе нейкі вынік. Між тым, калі ўжываць мандарыны часта, патроху і з нейкімі іншымі прадуктамі для пахудання, гэта гарантавана прынясе вынік, упэўненыя гішпанскія медыкі.

У хуткім часе навукоўцы маюць намер стварыць высокаэфектыўныя дыетычныя дабаўкі, заснаваныя на экстракце мандарынаў.