19 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікам «Беларуськалія» прапанавалі сысці на вакацыі за свой кошт

27
Працаўнікам «Беларуськалія» прапанавалі сысці на вакацыі за свой кошт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Адпачываць у выніку будуць «адсоткаў 95 супрацоўнікаў».

«У панядзелак нам агучылі, што з 31 снежня да 7 студзеня абвяшчаюцца вакацыі і людзей адпраўляюць у адпачынак за свой кошт, каб мінімізаваць колькасць працоўных на прадпрыемстве», – звярнуўся ў рэдакцыю супрацоўнік «Беларуськалія». Tut.by папрасіў кіраўніцтва прадпрыемства пракаментаваць сітуацыю. Там растлумачылі: дадатковыя выхадныя можна ўзяць пры жаданні, каб забяспечыць сабе «бесперапынны адпачынак на навагоднія і калядныя святы».

На думку супрацоўніка «Беларуськалія», які захацеў застацца ананімным, адпачываць у выніку будуць «адсоткаў 95 супрацоўнікаў».

– Наколькі я разумею, гэта звязана з тым, што ў нас пакуль не заключаныя кантракты ў збыце руды. Атрымліваецца, працаваць няма сэнсу: няма кантрактаў – няма збыту, прасцей адправіць людзей адпачываць, а тое потым не будзе чым заробак плаціць, – тлумачыць суразмоўца.

Ён адзначае, што «браць выходныя за свой кошт супрацоўнікам да гэтага ніколі не прапаноўвалі»".

– Колькі я тут працую і ўвогуле жыву ў Салігорску, такога не было. Нават калі быў канфлікт з «Уралкаліем», плацілі 2/3 акладу, – кажа мужчына.

На прадпрыемстве журналістаў запэўнілі, што прымусова адпраўляць супрацоўнікаў у адпачынкі за свой кошт не будуць.

– Беручы да ўвагі шматлікія звароты супрацоўнікаў, кіраўніцтвам прадпрыемства прынятая пастанова даць магчымасць бесперапыннага адпачынку на навагоднія і калядныя святы, – растлумачыў памочнік генеральнага дырэктара «Беларуськалія» Вадзім Шумак. – У перыяд з 31 снежня да 7 студзеня і так будзе пяць выходных, застаюцца два працоўныя дні – 3 і 4 студзеня. Калі чалавек, напрыклад, запланаваў нейкую паездку, ён можа ўзяць гэтыя дні і спакойна адпачыць.

– Але аплачвацца гэтыя выходныя не будуць?

– Калі ў чалавека ў гэты час стаіць адпачынак у графіку, ён будзе аплачаны, альбо калі ёсць падставы на аплату дадатковых выходных дзён у калектыўнай дамове. Пры гэтым тэхналагічны працэс будзе арганізаваны так, што супрацоўнікі, якія не выказалі жадання дадаткова адпачыць, будуць задзейнічаныя ў вытворчасці ў адпаведнасці з іх графікам працы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках