19 красавiка 2024, Пятніца, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прадставілі прататып лятальнага аўтамабіля

12
У ЗША прадставілі прататып лятальнага аўтамабіля
АЎТО РАЗГАНЯЕЦЦА ДА 160 КМ/Г
ФОТА: PAL-V.COM

У кампаніі ўжо прымаюць заказы на лятальны аўтамабіль PAL-V Pioneer.

Прататып лятальнага аўтамабіля PAL-V Pioneer быў прадстаўлены ў амерыканскім штаце Фларыда на фестывалі Miami Art Week. Апарат распрацоўваюць галандскія спецыялісты, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на сайт PAL-V Pioneer.

Інавацыя з'яўляецца гібрыдам легкавога аўтамабіля, самалёта і гелікаптэра. Аўто мае тры колы. Інжынеры абсталявалі яго двума прапелерамі і хваставымі крыламі.

PAL-V на дарозе можа разагнацца да 160 кіламетраў у гадзіну, у небе яго хуткасць удвая хутчэйшая.

Як распавёў галоўны інжынер кампаніі PAL-V Майк Стэкеленбург, яны прымаюць заяўкі на лятальны аўтамабіль. Са слоў спецыяліста, прададзена ўжо 70 асобнікаў. Заказчыкі атрымаюць свае лятальныя аўто ў 2021 годзе. Кошт гібрыду блізу 548 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках