25 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спякота пабіла рэкорд за ўсю гісторыю чалавецтва

15
Спякота пабіла рэкорд за ўсю гісторыю чалавецтва

Пра гэта заявілі ў ААН.

ААН заявіла, што бягучае дзесяцігоддзе стала самым гарачым у гісторыі чалавецтва праз антрапагенныя выкіды вуглякіслага газу. Гэта прывяло да росту экстрэмальных з'яў надвор'я і міграцыі людзей, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Science Alert.

Як піша выданне, глабальныя сярэднія тэмпературы ў 2019 годзе былі на 1,1 градуса вышэй, чым у даіндустрыяльную эпоху, у 1850-1900 гады. Гэта ставіць бягучы год у тройку самых цёплых гадоў за ўсю гісторыю назірання і самым гарачым без уплыву Эль-Ніньё (ваганняў тэмпературы павярхоўнага пласта вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна).

Антрапагенныя выкіды вуглякіслага газу праз спальванне выкапнёвага паліва, падтрыманне гарадской інфраструктуры, вырошчванне сельскагаспадарчых культур і транспарціроўкі тавараў прывялі да таго, што у 2019 годзе, хутчэй за ўсё, будзе пабіты рэкорд атмасферных канцэнтрацый вугляроду, што прывядзе да далейшага пацяплення.

Акіяны паглынаюць 90 адсоткаў залішняга цяпла, і тэмпература марской вады таксама дасягнула рэкордных значэнняў. Цяпер мора на чвэрць кіслейшае, чым 150 гадоў таму, што пагражае важным марскім экасістэмам, што забяспечвалі прадуктамі харчавання мільярды людзей. У кастрычніку сярэдні глабальны ўзровень мора дасягнуў самага высокага значэння за ўсю гісторыю назіранняў праз раставанне 329 мільярдаў тон лёду ў Грэнландыі.

У першай палове 2019 году блізу сямі мільёнаў чалавек на Зямлі былі вымушаныя перасяліцца праз экстрэмальныя з'явы. Паводле прагнозаў, да канца года гэтая колькасць дасягне 22 мільёнаў.

Паводле звестак ААН, свету неабходна скарачаць выкіды вугляроду на 7,6 адсоткі кожны год да 2030 года, каб дасягнуць мяжы павелічэння глабальнай тэмпературы ў 1,5 градуса Цэльсія. Аднак выкіды растуць, і чакаецца, што на Зямлі стане цяплей да канца стагоддзя на цэлыя тры градусы Цэльсія.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках