28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Апазіцыянер Барыс Хамайда здзейсніў немагчымае»

3
«Апазіцыянер Барыс Хамайда здзейсніў немагчымае»
ФОТА: RACYJA.COM

Актывіст правёў пікет пад бел-чырвона-белым сцягам проста ў дзень прыезду ў Віцебск Лукашэнкі.

22-га лістапада, калі ў Вільні прайшло перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, віцебскі актывіст Барыс Хамайда выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска.

Як паведамляе «Радыё Рацыя», у яго быў інфармацыйны плакат пра гэтую падзею, на якую ён не змог патрапіць.

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер ведаў, што рызыкуе быць асуджаным за гэтую праяву салідарнасці. Але не адзначыць гэтую дату проста не мог, кажа Хамайда:

«Так, я разумеў, што рана ці позна прыйдуць да мяне, але немагчыма проста было не выйсці ў гэты дзень. Я не магу паехаць туды, у Вільню, але аддаць даніну павагі нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму і ўсім астатнім – гэта трэба было», – кажа Хамайда.

У Барыса Хамайды атрымалася амаль немагчымае: ён праводзіў пікет пад бел-чырвона-белым сцягам якраз у той час, калі ў Віцебск прыехаў Лукашэнка. У цэнтры горада было поўна міліцыянтаў і людзей у цывільным. Але яны нават не падумалі, што хтосьці адважыцца на нешта падобнае.

«Я ішоў спакойна, не хаваўся, пад пахай у мяне быў плакат, бел-чырвона-белы сцяг у руках, у чахле. Проста ім было не да мяне: яны перад прыездам Лукашэнкі чысцілі горад ад "тэрарыстаў", шукалі іх у падвалах, лазілі на гарышчы, усё аглядалі... А я спакойна прайшоў і стаў», – мяркуе актывіст.

Судзіць Барыса Хамайду будуць у судзе Чыгуначнага раёна 13-га снежня. Прозвішча суддзі і дакладны час пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках