19 красавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук, Парашэнка і Цімашэнка заклікалі ўкраінцаў выйсці на Майдан

32
Вакарчук, Парашэнка і Цімашэнка заклікалі ўкраінцаў выйсці на Майдан

Гаворка ідзе пра «чырвоныя лініі» для прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Апазіцыйныя фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны «Еўрапейская Салідарнасць», «Бацькаўшчына» і «Голас» заклікалі сваіх прыхільнікаў 8 снежня выйсці на майдан Незалежнасці ў Кіеве, каб падмацаваць патрабаванні апазіцыі да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага перад сустрэчай у «нармандскім фармаце».

Адпаведную заяву, падпісаную Юліяй Цімашэнкай, Пятром Парашэнкам і Святаславам Вакарчуком апублікаваў у сераду, 4 снежня, у Facebook дэпутат Рады ад партыі «Еўрапейская cалідарнасць» Андрэй Парубій, паведамляе dw.com.

«Заклікаем усіх украінцаў, усе палітычныя сілы і грамадскія арганізацыі, што падтрымліваюць дзяржаву, 8 снежня а 13-й выйсці на Майдан Незалежнасці, каб прадэманстраваць наша адзінства і нязломнасць у барацьбе за Украіну. Разам – да Перамогі!» – гаворыцца ў заяве.

«Чырвоныя лініі» для прэзідэнта Зяленскага

Напярэдадні тыя ж фракцыі апублікавалі супольную заяву, у якой сфармулявалі «чырвоныя лініі» для прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага перад вызначанай на 9 снежня сустрэчай у «нармандскім фармаце». Скрыжаванне гэтых ліній, паводле заявы, «нанясе непапраўную шкоду Украіне» і парушыць яе нацыянальныя інтарэсы.

Сярод «чырвоных ліній»: захаванне ўнітарнай дзяржавы, немагчымасць кампрамісаў у еўрапейскім і атлантычным курсе Украіны, а таксама недапушчэнне выбараў у Данбасе да вываду расейскіх войскаў. Акрамя таго, Зяленскі не павінен ісці на кампрамісы датычна статусу Крыма і абяцаць спыненне судовых разглядаў у дачыненні да Расеі.

У заяве гаворыцца таксама пра неабходнасць вяртання кантролю Украіны над украіна-расейскай мяжой у непадкантрольных Кіеву абласцях.

9 снежня лідары Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі збяруцца ў Парыжы на саміт у «нармандскім фармаце», каб абмеркаваць урэгуляванне канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках