19 красавiка 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што трэба ведаць пра «дарожныя карты» і перамовы Лукашэнкі з Пуціным

13
Што трэба ведаць пра «дарожныя карты» і перамовы Лукашэнкі з Пуціным
ФОТА T.ME/ALLGOLOBUTSKY

Большую частку інфармацыі трымаюць ад беларусаў у таямніцы.

У Маскве 8 снежня адбудзецца пасяджэнне «найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы», дзе Лукашэнка і Пуцін павінны падпісаць шэраг інтэграцыйных дакументаў. А 7 снежня кіраўнікі правядуць перамовы ў Сочы. Belsat.eu тлумачыць, якія дакументы плануецца падпісаць у Маскве, адкуль яны ўзяліся і чаму іх уважаюць пагрозай незалежнасці.

Адкуль узяліся інтэграцыйныя дакументы?

Іх распрацоўка стала вынікам крызісу ў беларуска-расейскіх стасунках, які пачаўся ў канцы 2018 года. Лукашэнка хацеў атрымаць ад Расеі кампенсацыю за падатковы манеўр, зніжку на газ і зняцце ўсіх абмежаванняў на доступ беларускіх прадпрыемстваў на расейскі рынак. Крэмль у адказ заявіў, што гэта магчыма толькі пасля паглыблення інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы».

13 снежня 2018 года ў Берасці на пасяджэнні «саюзнай рады міністраў» Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што на эканамічныя датацыі Беларусь можа спадзявацца толькі ў выпадку рэалізацыі дамовы пра «саюзную дзяржаву» ад 8 снежня 1999 года. Ён адзначыў, што Расея гатовая пайсці на стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытні, суда і падліковай палаты. Заява Мядзведзева ўжо ўвайшла ў гісторыю як «ультыматум Крамля».

Перад Новым годам Лукашэнка двойчы лётаў у Маскву, каб сустрэцца з Пуціным. У выніку яны дамовіліся пра стварэнне працоўнай групы з чальцоў урада для абмеркавання пытанняў інтэграцыі. Паводле вынікаў працоўнай групы 6 верасня 2019 года прэм'еры дзвюх краінаў Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў узгаднілі праект праграмы дзеянняў у паглыбленні інтэграцыі і спіс «дарожных картаў». З верасня да снежня ўрады ўзгаднялі канкрэтныя «дарожныя карты», каб перадаць іх на подпіс кіраўнікам дзяржавы 8 снежня на паседжанні «найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы».

Як на самай справе называецца гэты дакумент?

Гаворка ідзе пра «Праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі ў рэалізацыі палажэнняў дамовы наконт стварэння "саюзнай дзяржавы", якая ўключае ў сябе 31 "дарожную карту"». Уся канкрэтыка ў пазыках і тэрмінах іх выканання ўтрымліваецца менавіта ў «дарожных картах», яны з'яўляюцца галоўным прадметам перамоваў. Поўны пералік усіх «дарожных картаў» ніколі не публікаваўся.

Поўны пералік усіх «дарожных картаў» ніколі не публікаваўся.

Пра што ідзе гаворка ў гэтых «дарожных картах»?

Іх канкрэтны змест застаецца невядомым: нягледзячы на занепакоенасць супольнасці, улады адмовіліся публікаваць праекты дакументаў.

Фактычна галоўнай крыніцай інфармацыі пра «дарожныя карты» з'яўляецца артыкул расейскай газеты «Коммерсант», апублікаваны ў верасні. Выданне пісала пра тое, што інтэграцыйная праграма прадугледжвае «частковае аб'яднанне дзвюх эканамічных сістэмаў са студзеня 2021 года». Гаворка нібыта ідзе пра адзіную падатковую сістэму, адзіны знешнегандлёвы рэжым і Грамадзянскі кодэкс, амаль аб'яднаныя банкаўскія сектары, агульнае дзяржрэгуляванне галінаў эканомікі і адзіныя рэгулятары рынку энэргарэсурсаў. Мытная палітыка будзе ўніфікаваная ажно да агульнай мытнай службы.

«Гаворка ідзе пра даволі радыкальны праект: гэта частковая эканамічная інтэграцыя на ўзроўні не менш як у Еўразвязе, а ў шэрагу пытанняў – аналагічная канфедэратыўнай ці нават федэратыўнай дзяржавам», – адзначае выданне.

«Дарожныя карты» прадугледжваюць стварэнне агульных органаў кіравання?

Не выключана. У артыкуле «Коммерсанта», напрыклад, ішла размова пра стварэнне адзінага энэргарэгулятара. У лістападзе міністр замежных справаў Уладзімір Макей у інтэрв'ю недзяржаўным СМІ прызнаўся, што не ведае, ці ёсць у інтэграцыйнай праграме такі пункт. «Магчыма, нейкія новыя органы могуць стварацца», – дадаў ён.

«Дарожныя карты» нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі?

Многія эксперты, палітыкі і грамадскія дзеячы мяркуюць, што глыбокая эканамічная інтэграцыя дэ-факта азначае паглынанне Беларусі Расеяй.

«Гэты ціск накіраваны на тое, каб зрабіць Беларусь часткай Расеі. У верасні стала вядома, што падпісваюцца нейкія "дарожныя карты", якія прадугледжваюць уніфікацыю заканадаўства, прывядзенне ў адпаведнасць з расейскімі стандартамі нарматываў нашых міністэрстваў і ўстановаў – то-бок вядзецца поўнафарматная падрыхтоўка да аншлюсу», – заявіў Charter97.org адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Палітык заклікаў беларусаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 7 снежня а 12-й на акцыю ў абарону незалежнасці краіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках