25 красавiка 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Польшча і Альянс уважліва назіраюць за беларуска-расейскімі стасункамі

3
Анджэй Дуда: Польшча і Альянс уважліва назіраюць за беларуска-расейскімі стасункамі

Прэзідэнт Польшчы апавёў, што думае пра «інтэграцыю» Менска і Масквы.

Падчас саміту лідараў NATO ў Лондане Анджэй Дуда заявіў, што ягоная краіна, як і ўвесь Альянс, уважліва назіраюць за беларуска-расейскімі стасункамі, паведамляе «Белсат».

«Кожная суверэнная дзяржава пастанаўляе, у якія хаўрусы ўваходзіць. Якім чынам арганізоўваць свае ўнутраныя справы, у тым ліку пытанні палітычнай сістэмы. Мы прыхільнікі дэмакратыі, бо мяркуем што дэмакратыя – тая сістэма, якая лепш за ўсё сябе паказала ў гісторыі, якая лепш за ўсё функцыянуе. Але кожная дзяржава мае права прымаць уласныя суверэнныя пастановы», – сказаў Анджэй Дуда на выніковай прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне польскай журналісткі Дамінікі Чосыч.

Паводле словаў польскага лідара, Польшча і ейныя хаўруснікі ўважліва назіраюць за сваімі суседзямі і, сярод іншага, тым, ці маюць малыя дзяржавы магчымасць захоўваць свой суверэнітэт і пастанаўляць свой лёс у адносінах з вялікімі дзяржавамі.

«З гэтага пункту гледжання мы будзем назіраць за стасункамі паміж дзяржавамі – ці ідзе гаворка пра Украіну і Расею, ці Беларусь і Расею. Пакуль усё адбываецца паводле прынцыпу кансэнсусу дзяржаваў і народаў, мы не бачым праблемы. Калі ж адна дзяржава пачынае паводзіць сябе агрэсіўна ў адносінах да іншай і пачынае змушаць на нейкія дзеянні або саступкі, тады пачынаецца праблема, але сёння мы пра гэта не кажам», – дадаў Анджэй Дуда.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках