25 красавiка 2024, Чацвер, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вельмі хочацца, каб беларусы шанавалі месца, у якім жывуць»

«Вельмі хочацца, каб беларусы шанавалі месца, у якім жывуць»
ФОТА: SVABODA.ORG

NaviBand выпусцілі новы альбом.

Пятага снежня беларускі гурт выпусціў свой пяты студыйны і аднайменны альбом. Ён ужо даступны да праслухоўвання на ўсіх лічбавых пляцоўках. У альбом увайшло 11 трэкаў на расейскай і беларускай мовах. Ягоная канцэртная прэзентацыя адбудзецца ў Менску 20 лютага, у Маскве 22 лютага і ў Кіеве 14 лютага. Таксама ў рамках тура ў падтрымку рэлізу хлопцы наведаюць Варшаву, Берлін, Прагу і абласныя гарады Беларусі, Польшчы і Украіны, паведамляе onliner.by.

– У гэты альбом мы ўклалі ўсе нашы пачуцці, перажыванні, сілы і сродкі. Ён атрымаўся глыбокім лірычна і вельмі разнапланавым музычна. Збольшага ў ім раскрываецца тэма пераадолення цяжкасцяў, чалавечай сілы, імкнення да новых вяршыняў, натхнення і невычэрпнай веры ў сябе, – апавядаюць салісты гурта Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук.

– Асабліва эмацыйнымі, верагодна, невыпадкова, атрымаліся песні на беларускай мове – у іх шмат болю пра тое, што ўсё часцей адчувальная абыякавасць людзей вакол, нейкая злосць і пустата ў вачах. Вельмі хочацца, каб людзі, асабліва беларусы, шанавалі і бераглі месца, у якім жывуць, былі больш уважлівымі адно да аднаго і не баяліся ўпускаць нешта новае ў сваё жыццё. Каб марылі і дасягалі, – адзначаюць артысты.

Праца над альбомам вялася ў кіеўскай студыі 211 з саўнд-прадусарам Віталем Цялезіным, вядомым працай з гуртамі «Акіян Эльзы» і «Ляпіс Трубяцкой».

– Запіс усіх песняў праходзіў у нейкай неверагоднай творчай атмасферы. На альбоме, акрамя гітараў і барабанаў, можна пачуць мноства вінтажных сінтэзатараў Moog, Roland, электрапіяніна Rhodes, мандаліну, калімбу, розную перкусію і нават посуд і стук абцасаў – усё гэта ператварылася ў музыку. Шалёна ўдзячныя Віталю Цялезіну за тое, што прапусціў нашу музыку праз сябе, праца з ім для ўсяго нашага гурта была велізарным досведам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках