18 красавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CМІ: Ва Украіне затрымалі асабістага ахоўніка кума Пуціна

6
CМІ: Ва Украіне затрымалі асабістага ахоўніка кума Пуціна
Віктар Медзведчук
Фота: Reuters

У прыватнай ахоўнай кампаніі Медзведчука прайшоў ператрус.

Украінскі журналіст Юрый Бутусаў заявіў, што ў Кіеве затрымалі асабістага ахоўніка кума прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, нардэпа ад АПЗЖ Віктара Медзведчука Канстанціна Іванова, піша «Новы час».

Пра гэта ён напісаў у Facebook.

Паводле словаў Бутусава, СБУ правяла аперацыю ў памяшканнях дэтэктыўнага і ахоўнага агенцтва Шторм, якое арганізоўвае бяспеку самога Медзведчука і структураў АПЗЖ.

Журналіст заявіў, што падчас аперацыі быў затрыманы адзін з заснавальнікаў кампаніі Канстанцін Іваноў, які з'яўляецца адным з асабістых ахоўнікаў Медзведчука.

Паводле звестак Бутусава, яму прад'яўленае падазрэнне ў сачэнні і незаконным зборы інфармацыі, парушэнні недатыкальнасці прыватнага жыцця.

У ходзе ператрусу канфіскавалі шпіёнскую электронную тэхніку, якую выкарыстоўваюць для збору інфармацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках