23 красавiка 2024, aўторак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты-юрысты ў Кангрэсе прызналі імпічмент Трампу абгрунтаваным

3
Эксперты-юрысты ў Кангрэсе прызналі імпічмент Трампу абгрунтаваным
Дональд Трамп

Такое меркаванне выказалі трое з чатырох экспертаў.

Трое з чатырох экспертаў у праве, выкліканых на слуханні ў юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў ЗША, мяркуюць дзеянні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў ходзе "Украінагейта" дастатковай падставай для ягонага імпічменту. Такі вынік першага дня слуханняў у юрыдычным камітэце, якія адбыліся ў сераду, 4 снежня, паведамляе dw.com.

"Калі мы не можам правесці працэдуру імпічменту ў дачыненні да прэзідэнта, які скарыстаўся паўнамоцтвамі дзеля асабістай выгады, то мы больш не жывем пры дэмакратыі. Мы жывем пры манархіі або дыктатуры", – заявіў адзін з экспертаў, Ноа Фелдман з універсітэта Гарварда.

А прафесарка з Стэнфарда Памэла Карлан заявіла, што "запрашэнне замежнага ўрада ў наш выбарчы працэс" з'яўляецца пастановай, якая "пахавае пад сабой дэмакратыю".

Юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў ЗША з'яўляецца важнай інстанцыяй у працэдуры імпічменту супраць Трампа: тут правяраецца, наколькі юрыдычна абгрунтаваныя доказы віны прэзідэнта, а таксама паўстае абвінавачанне супраць яго.

Імпічмент Трампу: даклад камітэта выведкі

Напярэдадні спецыяльны камітэт выведкі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША апублікаваў даклад паводле вынікаў расследавання ў рамках працэдуры імпічменту. У ім сцвярджаецца, што Трамп скарыстаўся сваімі паўнамоцтвамі, каб паспрабаваць забяспечыць умяшанне Украіны ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2020 года.

Сярод іншага, Трамп патрабаваў ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пачаць расследаванне супраць сына свайго палітычнага спаборніка на будучых выбарах Джо Байдэна, абяцаючы за гэта амерыканскую ваенную дапамогу.

Трамп, паводле версіі аўтараў даклада, таксама арганізаваў беспрэцэдэнтную кампанію з мэтай перашкодзіць расследаванню Кангрэсу. Камітэт выведкі змог сабраць патрэбныя доказы толькі дзякуючы "патрыятызму і смеласці дзяржаўных службоўцаў".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках