16 красавiка 2024, aўторак, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель «паслізнуўся»

Беларускі рубель «паслізнуўся»

Якога надвор'я для валютаў чакаць у снежні?

На мінулым тыдні беларускі рубель аслабеў да ўсіх трох валютаў і ўпаў. Якім будзе надвор'е на валютным рынку ў пачатку зімы? Старэйшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб апавёў пра гэта ў каментары Myfin.by.

– На мінулым тыдні на знешніх рынках асабліва моцных ваганняў валютаў не назіралася. Пара еўра / даляр знізілася з 1,1070 да 1,1010, ці на 0,5%.

Да расейскага рубля замежныя валюты падаражэлі. Даляр – з 63,6 да 64,1 расейскага рубля, або на 0,7%. Еўра падаражэў менш – з 70,4 да 70,5 расейскага рубля, або на 0,2%.

Затое на беларускім рынку тыдзень выдаўся досыць бурны. Даляр падаражэў на 2,85%. Еўра вырас на 2,30%. Расейскі рубель падаражэў на 2,14%.

У выніку валютны кошык вырас за тыдзень на 2,39%. Гэта другі тыдзень, калі беларускі рубель саслабляецца да кошыка. Прычым гэта самы высокі тыднёвы рост кошту кошыка з лютага 2016 года.

Бо на знешніх рынках асаблівай дынамікі не было, назіраны рух не мае знешніх прычынаў. Гэта ў чыстым выглядзе зніжэнне беларускага рубля.

Дарэчы кажучы, у пятніцу, 22 лістапада, расейскі рубель абнавіў максімум з пачатку гэтага года.

Відавочных макраэканамічных прычынаў для такога зніжэння беларускага рубля няма.

У гэтых умовах можна выказаць здагадку, што такі рух звязаны з набыццём валюты ў вялікіх паводле беларускіх мерак аб'ёмах нейкімі буйнымі айчыннымі прадпрыемствамі, напрыклад для выплаты валютнага крэдыту або для аплаты імпартнага кантракту.

Характэрна, што з панядзелка да чацвярга штодня даражэлі, прычым досыць дынамічна, усе тры замежныя валюты. Але ўжо на пятнічным гандлі ўсе тры валюты крыху патаннелі.

Можна меркаваць, што гэтая закупка валюты прадпрыемствамі скончылася і таму на распачатым тыдні адбудзецца адкат курсаў назад. Адкат будзе невялікі, наўрад ці за тыдзень курсы замежных валютаў упадуць да тых узроўнях, з якіх пачаўся іх рост.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках