23 красавiка 2024, aўторак, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння беларусы аб'яднаныя адной ідэяй

10
Сёння беларусы аб'яднаныя адной ідэяй
Наталля Радзіна
Фота: charter97.org

Гэта дае велізарную надзею на тое, што ў наступным годзе магчымыя перамены.

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна стала госцяй праграмы Studio Х97 (Студыя ікс дзевяноста сем). У сваім інтэрв'ю вядоўцу праграмы Яўгену Клімакіну яна распавяла пра тое, чаму шанцы дамагчыся змены сітуацыя ў Беларусі цяпер асабліва вялікія:

- Сітуацыя эканамічная ў краіне сёння жахлівая. Мы бачым, што людзі спрабуюць выжыць на заробкі 150-200 даляраў у рэгіёнах. Пенсіі сёння ў сярэднім 100 даляраў. Кошты пры гэтым вышэйшыя, чым у Польшчы на многія тавары. І пры гэтым дыктатар збіраецца ісці на сёмы тэрмін. Сёння сама гэтая думка выклікае абурэнне ва ўсіх. Я магу сказаць, што сёння прыкметна і відавочна, што беларусы нарэшце аб'ядналіся. Яны сёння аб'яднаны адной ідэяй - Лукашэнка павінен сысці.

Такога аб'яднання нацыі не было, мне здаецца, у найноўшай гісторыі Беларусі. Такога не было нават у савецкія часы. Гэта дае нам вялікую надзею на тое, што ў наступным годзе магчымыя перамены. Вядома, мы павінны шмат працаваць, вядома, проста не будзе, але шанцы вельмі вялікія.

- У кожнага чалавека ёсць сваё слабае месца, такая ахілесава пята. На твой погляд, дзе ў Лукашэнкі ахілесава пята?

- Найперш, гэта ягонае маніякальнае жаданне застацца ва ўладзе. Ні да чаго добрага гэта не прывядзе. Гэтым самым ён проста заганяе сябе ў нявыкрутку. У яго няма сёння магчымасцяў працягваць жыць так, як ён жыў да гэтага 25 гадоў. Хаця б з той прычыны, што ў яго проста няма грошай. На рэформы ў эканоміцы ён не гатовы пайсці, Расея не гатовая даваць яму энэргарэсурсы ранейшымі коштамі або беззваротныя крэдыты. У гэтай сітуацыі Захад таксама не гатовы фінансаваць апошнюю дыктатуру ў Еўропе.

Паважаныя чытачы! Вы можаце падпісацца на канал «Хартыі-97» на Youtube charter97video. Для гэтага трэба зайсці на старонку charter97video і націснуць чырвоную кнопку «Падпісацца». Калі вы хочаце атрымліваць паведамленні пра новыя відэа на канале charter97video, то націсніце «званочак».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках