25 красавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія падлодкі ў Балтыцы - «ідэальныя цэлі» для NATO

4
Расейскія падлодкі ў Балтыцы - «ідэальныя цэлі» для NATO

Іх тэхнічнае абсталяванне саступае субмарынам Альянсу.

Швэдскія неатамныя субмарыны тыпу Gotland пераўзыходзяць расейскія дызель-электрычныя падводныя лодкі праекта 877 «Палтус» («Варшавянка»), піша Defence24.pl (пераклад - lenta.ru).

Польскае выданне адзначае, што субмарыны праекта Gotland «ідэальна пасуюць для барацьбы з варожымі суднамі ў Балтыйскім моры», бо абсталяваныя паветрананезалежнай энэргетычнай усталёўкай (ПНЭУ), якая дазваляе субмарыне працяглы час знаходзіцца пад вадой, тым самым застаючыся незаўважнай для супраціўніка.

Іншымі асаблівасцямі швэдскіх субмарын партал называе здольнасць дзейнічаць на плыткаводдзі і ў водах з рознай салёнасцю, а таксама падвышаную ў параўнанні з расейскімі падлодкамі манеўранасць. «Кожныя два дні ім [двум дызель-электрычным субмарынам Балтыйскага флоту] даводзіцца падключаць дызельныя рухавікі для падсілкоўвання акумулятараў. Для падводных лодак з ПНЭУ яны становяцца ідэальнай цэллю», - піша Defence24.pl.

Такім чынам у выданні пракаментавалі магчымасць набыцця Польшчай у Швэцыі патрыманых швэдскіх падлодак праекта Gotland.

У снежні капітан 1-га рангу ў адстаўцы, ветэран-падводнік Вадзім Кулінчэнка заявіў, што ў адрозненне ад Расеі, Пакістан мае неатамныя падводныя лодкі з ПНЭУ.

У снежні «Взгляд» напісаў, што баявую эфектыўнасць расейскіх ДЭПЛ праекта 636.3 «Варшавянка» можна падвысіць, абсталяваўшы такія субмарыны антытарпедамі і тэлекіраванай сістэмай кіравання тарпедамі.

У кастрычніку партал Mil.Press FlotProm, спасылаючыся на крыніцы ў вайскова-прамысловым комплексе, напісаў, што ў Расеі адкрыта доследна-канструктарская праца, якая прадугледжвае стварэнне ПНЭУ для неатамных падлодак.

ПНЭУ дазваляе неатамнай субмарыне плаваць працяглы час пад вадой без неабходнасці падымацца на паверхню. Такія падлодкі ёсць у Францыі (група кампаній Naval), Швэцыі (Saab), Нямеччыне (Siemens і ThyssenKrupp Marine Systems), Японіі (Kawasaki пры падтрымцы Saab), Гішпаніі (Técnicas Reunidas) і Кітаі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках