24 красавiка 2024, Серада, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнасць - гэта не абстрактная каштоўнасць

1
Незалежнасць - гэта не абстрактная каштоўнасць

Гэта тое, што наўпрост тычыцца кожнага з нас.

Гэты доўгі, але вельмі важны тэкст адрасаваны тым, хто не разумее, што адбываецца і як яго асабіста можа закрануць "інтэграцыя" з Расеяй у доўгатэрміновай перспектыве. Калі ласка, прачытайце яго да канца, піша Telegram-канал "ДВИЖ".

"Усё ідзе са скрыпам, людзі працуюць начамі" - сказаў блізкі да Крамля журналіст Аляксей Венядыктаў пра інтэграцыйныя перамовы. Людзі працуюць начамі, а беларускі народ нават не ведае, пра што яго ўрад дамаўляецца з палітыкамі замежнай дзяржавы. У якой меры ад нашага імя здаюць нашу ж краіну? Ды і саміх беларусаў гэта быццам асабліва не хвалюе - ёсць справы важнейшыя: святы неўзабаве, як ніяк. Калі так будзе працягвацца, то ёсць шанец, што рана ці позна (хай і не 1 студзеня 2020 года) мы прачнёмся ў іншай краіне. Многія прыкарытныя экспэрты і палітыкі будуць вас запэўніваць, што нічога страшнага не адбудзецца - маўляў, чарговыя нічога не значныя паперкі, якіх Лукашэнка падпісаў мноства. Але з кожнай такой паперкай яго ўплыў на сітуацыю слабее, а чыноўнікам, міліцыянтам і вайскоўцам, фактычна, усё адно ў якой краіне жыць - абы кармілі. Таму ніхто з іх нават не зварухнецца, калі наша краіна знікне з карты свету.

Хтосьці скажа, што мы залішне драматызуем. Але досыць паглядзець гісторыю ўсялякай "інтэграцыі" з Расеяй - і вы адразу зразумееце, што яна ніколі не спынялася на паўдарозе. Запарожская Сеча, Рэч Паспалітая, Грузія і Фінляндыя, якія некалі папрасілі ў Расейскай Імперыі абароны і заступніцтва, а ў выніку сталі яе чарговымі калоніямі. Усё гэта было аформлена ў выглядзе афіцыйных папер і гарантый самастойнасці. Але, калі Расея дамагалася свайго, яна плявала на ўсе абяцанні і пазбаўляла сваіх новых сатэлітаў усялякай палітычнай улады, ператвараючы іх ва ўскраіну велізарнай імперыі, а народ гэтых зямель- у гарматнае мяса для свайго вйска.

Тое ж самае адбылося з трыма прыбалтыйскімі рэспублікамі, якія "папрасілі" абароны ў СССР, а па выніку апынуліся ў складзе савецкай імперыі і пазбавіліся 1/3 свайго насельніцтва праз расстрэлы і дэпартацыі. Ці незалежная далёкаўсходняя дзяржава Тану-Тува, якая ў 1944 году ўступіла ў склад Савецкага Саюза і нават не атрымала статусу саюзнай рэспублікі. Сёння яна з'яўляецца проста адным з васьмі дзясяткаў суб'ектаў Расейскай Федэрацыі, маючы такія ж правы, як, да прыкладу, Растоўская вобласць. І гэта толькі малая доля мноства гістарычных прыкладаў.

Магчыма, вам няма справы да палітыкі і вы занятыя звычайнымі для кожнага чалавека справамі: сям'ёй, працай, вучобай. У гэтым няма нічога ганебнага - усе мы людзі. Проста тады, калі ласка, не здзіўляйцеся, калі ў выніку рэйдэрскага захопу уладальнікам вашай улюбёнай кавярні раптам стане умоўны Абдулбек. Бо ў вашай новай Радзіме гэта звычайная справа. Ці калі пасля куплі замежнага віскі з суседняй крамы вы апынецеся ў рэанімацыі, бо гэта быў нізкаякасны спірт, закрашаны фарбавальнікам Е150.

Бо ў вашай новай краіне 70% алкаголю - гэта кантрафакт. Таксама не здзіўляйцеся, што вы не зможаце прывезці з Польшчы ў падарунак маме смартфон, бо на ім няма сертыфікаванага расейскага ПА. Бо менавіта такі закон прынялі нядаўна дэпутаты вашай новай патэнцыйнай Радзімы. Калі апынецца, што пад вашым горадам з'явіцца сметнішча элітнага маскоўскага смецця, а спальванне смецця будзе разглядацца за "перапрацоўку" - так улада Расеі ставіцца да сваіх уласных грамадзян, а чым для яе лепшая чарговая ўскраіна? Ці калі вашае дзіця праз шмат гадоў набяруць на кітайскую мяжу - бо гэта будуць "святыя рубяжы" яго новай Радзімы. Глупства, трызненне, не можа такога быць?

Але ж усяго толькі 30 гадоў таму менавіта так і было.

Незалежнасць - гэта не абстрактная каштоўнасць. Гэта тое, што наўпрост тычыцца кожнага з нас.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках