23 красавiка 2024, aўторак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі пачаўся ўсеагульны страйк супраць пенсійнай рэформы

7
У Францыі пачаўся ўсеагульны страйк супраць пенсійнай рэформы
ФОТА: REUTERS

Па ўсёй краіне запланаваны амаль 250 маніфестацый.

У Францыі пачаўся ўсеагульны страйк. Пратэстоўцы незадаволеныя пенсійнай рэформай, якую рыхтуе ўрад. Праз страйк настаўнікаў закрытая большасць школ. Да пратэстаў далучыліся авіядыспетчары, лекары, паліцыянты і супрацоўнікі судоў. Ва ўсёй краіне запланаваны амаль 250 маніфестацый, паведамляе Радыё Свабода.

У Парыжы пратэстуюць працаўнікі грамадскага транспарту. У сталіцы Францыі ўведзены падвышаныя захады бяспекі. Удзень там пачнецца шэсце ад Усходняга вакзала праз плошчу Рэспублікі да плошчы Нацый. На вуліцах, прылеглых, да Елісейскіх палёў усталяваныя металічныя загародкі. Па маршруце руху пратэстоўцаў зачыненыя крамы, банкі і рэстарацыі. Не працуюць 11 ліній метро, паведамляе міжнароднае радыё RFI.

Радыкальная пенсійная рэформа - адное з перадвыбарных абяцанняў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Рэформа прадугледжвае змену прынцыпу налічэння пенсій - у французаў застанецца права выхаду на пенсію ў 62 гады, але для атрымання поўнай пенсіі ім давядзецца прапрацаваць мінімум да 64 гадоў. Гэты ўзрост будзе паступова падвышацца, каб пенсійная сістэма заставалася бездэфіцытная.

Урад павінен скончыць працу над рэформай у пачатку 2020 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках