29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Большасць украінцаў падтрымліваюць уступленне краіны ў ЕЗ

6
Апытанне: Большасць украінцаў падтрымліваюць уступленне краіны ў ЕЗ

Са жніўня 2019 года колькасць украінцаў, якія падтрымліваюць уступленне краіны ў ЕЗ, вырасла.

Больш за палову ўкраінцаў падтрымліваюць ідэю далучэння краіны да Еўразвязу. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучэрыва і Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, якія былі апублікаваныя 5 снежня.

52,6% рэспандэнтаў упэўненыя, што Украіна павінна далучыцца да ЕЗ, 12,9% - што да Еўразійскага эканамічнага звязу з РФ, Беларуссю і Казахстанам, 24% уважаюць, што краіна не павінна ўступаць ні ў ЕЗ, ні ў Еўразійскі саюз, 10,5% не змаглі вызначыцца з адказам.

У жніўні далучэнне да ЕЗ падтрымлівалі 50,7% апытаных, да Еўразійскага саюзу - 10,9%, ідэю не ўступаць ні ў адзін саюз - 32,5%.

«Знешнепалітычная арыентацыя на Расею істотна ўпала спачатку пасля анэксіі Крыма, а асабліва - пасля вайсковай агрэсіі Расеі на Данбасе. Праўда, большасць з тых, хто ўскладаў надзеі на далучэнне да саюзу з Расей, перайшлі ў шэрагі тых, хто ўважае, што Украіне не трэба далучацца ні да Еўрапейскага, ні да Еўразійскага саюзу», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках