25 красавiка 2024, Чацвер, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нашы ў Галівудзе: як трактар «Беларус» засвяціўся ў фільме пра Рэмба

6
Нашы ў Галівудзе: як трактар «Беларус» засвяціўся ў фільме пра Рэмба
СТОП-КАДРЫ З ФІЛЬМА «РЭМБА: АПОШНЯЯ КРОЎ»

МТЗ-82 некалькі разоў мільгануў у кадры блокбастара з Сільвестрам Сталонэ ў галоўнай ролі.

У верасні гэтага года на экраны выйшла чарговая частка кінагісторыі аб ветэране в'етнамскай вайны Джона Рэмба. У фільме Адрыяна Грунберга «Рэмба: Апошняя кроў» пастарэлы герой працуе на ферме свайго нябожчыка бацькі, выхоўваючы ўнучку сваёй даўняй сяброўкі, піша «Салідарнасць».

Рэмба не даюць спакою ўспаміны пра вайну, праз што ён вымушаны прымаць лекі. Неўзабаве яго выхаванка трапляе ў бяду, і былому салдату даводзіцца ўспомніць свае навыкі.

У сцэнах, дзе паказанае ранча Рэмба, у кадр некалькі разоў трапляе чырвоны трактар. Мяркуючы па ўсім, гэта экспартная версія МТЗ-82. «Беларус» не прымае ўдзелу ў крывавых сцэнах, хоць часам і аказваецца ў гушчы падзей.

Ці ёсць нейкі адмысловы сэнс прысутнасці беларускага трактара ў фільме пра Рэмба, даведацца ў інтэрнэце пакуль не ўдалося. Але ёсць адно цікавае, хоць і ўскоснае супадзенне.

На YouTube у лютым гэтага года з'явіўся ролік, які рэкламуе італьянскі навясны агрэгат для трактара пад назвай Rambo Mini Badalini.

Рэкламу размясціла адна з расейскіх фірмаў, якія спецыялізуюцца на продажы сельскагаспадарчай тэхнікі. У роліку італьянскі глыбокарыхліцель ідзе ў пары з беларускім трактарам МТЗ і ... Джонам Рэмба.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках