28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністратары беларускіх груп «ВКонтакте» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з РФ

9
Адміністратары беларускіх груп «ВКонтакте» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з РФ

Іх агульная аўдыторыя складае блізу мільёна чалавек.

Пад зваротам падпісалася блізу 30 груп. Раней з такой заявай выступілі аўтары больш за 60 тэлеграм-каналаў. Іх агульная аўдыторыя складае блізу мільёна чалавек.

Тэкст заявы з'явіўся ў групе «Незалежнасць Беларусі» 4 снежня ў 17:22. Перадрук запісу з'явіўся ў супольнасцях, якія пад ім падпісаліся.

Што ў заяве?

«Рэагуючы на чуткі «пра ўзмацненне інтэграцыі і падпісанне «дарожных карт» з РФ, Telegram-супольнасць Беларусі заяўляе:

Незалежнасць Беларусі - не прадмет гандлю;

Падпісанне любых дакументаў, якія ідуць на шкоду суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, - непрымальнае;

Паглыбленне інтэграцыі з Расеяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны».

Хто падпісаў зварот?

@of.belarusian @inter.minsk @chp_minska@majakrainabelarus @my_belarusian @s13ru @belarusfoot @inter.mogilev @thisminsk@haliavabelarus @blacklistminska @avtobaraxloby @stopluka @kalilaskabelarus@dvizh_bel @symbal_by @belarus.page @siadziba @belukr @shparkilos @l_l_loc@liapisy @tuneyadci_i_izhdevenci @belsasut @x1863 @spadczyna @public176339778@abjava @dzjakujzamovu

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках