20 красавiка 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мэр» прапанаваў Мілеўскаму адкрыць у Берасці свой рэстаран

9
«Мэр» прапанаваў Мілеўскаму адкрыць у Берасці свой рэстаран
АРЦЁМ МІЛЕЎСКІ

У красавіку гэтага года Мілеўскі адкрыў у Кіеве бар «Міля Beer Shop».

Інвеставаць у рэстаранны бізнэс Берасця прапанаваў нападніку берасцейскага «Дынама» Арцёму Мілеўскаму старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Ідэю мэр горада агучыў 5 снежня на ўручэнні футбалістам «Дынама-Брэст» памятных медалёў да тысячагоддзя горада, паведамляе tut.by.

«У нас яшчэ ёсць далейшыя планы па інвесціраванню слаўнага імя гэтага паважанага чалавека ў наш горад Берасце», - сказаў Аляксандр Рагачук, уручаючы памятны знак Арцёму Мілеўскаму.

Падрабязнасці пагаднення не агучваліся. Вядома толькі, што прапанова тычыцца рэстараннага бізнэсу.

Нагадаем, у красавіку гэтага года нападнік берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі са сваім мэнэджарам Аляксандрам Панковым адкрыў у Кіеве бар «Міля Beer Shop». Канцэпцыя ўстановы звязаная з футбольным шляхам гульца за ўсе гады, пісаў партал «Наш Кіеў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках