19 красавiка 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гонкі на лафетах і перабудова 2.0

1
Гонкі на лафетах і перабудова 2.0

Калі рэвалюцыя не пачнецца раней.

67-гадовы Пуцін падпісаў указ, падоўжыўшы яшчэ на 5 гадоў паўнамоцтвы рэктараў МДУ і СПБГУ – 80-гадовага Садоўнічага і зусім юнага, 60-гадовага Кропачава. Усё – у строгай адпаведнасці з законам, які зняў узроставыя і часавыя абмежаванні для рэктараў двух галоўных універсітэтаў краіны.

Нам па-ранейшаму незразумела толькі адно: чаму на 5 гадоў? Навошта дарма публіку хваляваць непатрэбнымі думкамі пра перамены, трансферты і рэальныя выбары (студэнты МДУ раней напісалі адкрыты ліст з патрабаваннем вярнуць МДУ аўтаномію і выбарнасць рэктара)?

СерпомПо які раз ужо прапаноўвае для сістэмаўтваральных персонаў нашай дзяржавы (пачынаючы з прэзідэнта, зразумела) усе абмежаванні скасаваць і пакінуць адзін тэрмін – да вынасу цела. Як у часы брэжнеўскага застою.

Ну а потым, як нехта памятае, а нехта чытаў у падручніках, пачнецца, самае цікавае! Гонкі на лафетах!

Ну і перабудова – 2.0, вядома.

Калі рэвалюцыя не пачнецца раней.

Але асабіста мы за выключна мірны, «лафетны» шлях развіцця...

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках