20 красавiка 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды насамрэч ідуць грошы, вылучаныя на навуку?

1
Куды насамрэч ідуць грошы, вылучаныя на навуку?

Гэтая частка дзяржвыдаткаў выклікае асабліва шмат пытанняў.

Беларусь – IT-краіна? На ператварэнне гэтага бачання ў рэальнасць дзяржава за пяцігодку выдаткавала больш за 10 мільярдаў даляраў. А што з гэтага атрымалася? Якія вынікі дала праграма інавацыйнага развіцця? Куды размываюцца бюджэты, вылучаныя на навуковыя распрацоўкі, і як развіваюцца тэхналагічныя стартапы без дзяржаўнай падтрымкі? З гэтымі пытаннямі на тэлеканале «Белсат» разбіраўся Станіслаў Івашкевіч у сваім новым журналісцкім расследаванні.

Сёлета Беларусь на шостым месцы ў свеце ў Міжнародным рэйтынгу навацый у аўтсорсінгу для распрацоўкі мабільных праграмаў. Аўтсорсінг – выкананне распрацовак для міжнародных заказчыкаў. Беларусы перыядычна заваёўваюць сусветныя рынкі і чыста айчыннымі распрацоўкамі. Гаворка пра Teslasuit – строй, які пры размове праз тэлефонны мэсэнджар дазваляе рэальна адчуць абдымкі чалавека на іншым канцы свету, або пра кампанію Wannaby, якая робіць віртуальную прымерку абутку.

Але гэта ўсё – так званыя «гаражныя» стартапы, якія вырастаюць у Беларусі з самастойнай ідэі аднаго-двух маладых людзей. Стрэліўшы, яны знаходзяць сабе фінансаванне на міжнародных фандрайзінгавых платформах. Што датычыцца навуковых дзяржаўных распрацовак, тут дасягненні больш сціплыя, але таксама ёсць. Напрыклад, наша краіна мае ўласную вытворчасць беспілотных апаратаў.

«Беларускія дроны новага пакалення тэхналагічна вельмі дасканалыя. Іх распрацоўка фінансуецца як дзяржавай, так і прыватнымі кампаніямі і вельмі заахвочваецца сілавымі ўстановамі», – кажа Карэл Неем, эксперт амерыканскай прыватнай выведвальна-аналітычнай кампаніі Stratfor.

Але чаму, нягледзячы на серыйную вытворчасць айчынных беспілотных апаратаў добрай якасці, Міністэрства абароны Беларусі масава набывае іхнія расейскія аналагі? Паводле якіх схемаў ідуць дзяржаўныя закупкі? Чаму ўлады хаваюць іх канчатковыя этапы?

Падрабязнасці – глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках