29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сінгапур арыштаваў расейскі карабель

4
Сінгапур арыштаваў расейскі карабель
ФОТА: ЮРЫ СМІЦЮК / ТАСС

Карабель знаходзiўся пад санкцыямі ЗША.

Улады порта Сінгапура арыштавалі расейскае судна «Севастопаль», якое з мінулага года знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі, паведамляе РБК са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара кампаніі-суднаўладальніка «Гудзон» Алега Анікіна.

Паводле словаў апошняга, карабель быў арыштаваны за пазыкі і цяпер улады сінгапурскага порта дамагаюцца дазволу ў судзе прадаць яго.

Пазыкі Анікін патлумачыў тым, што пры заходзе ў Сінгапур у «Севастопаля» зламаліся дапаможныя рухавікі. Паправіць іх не атрымалася, таму што мясцовыя кампаніі адмаўляліся працаваць з караблём, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. У выніку за стаянку «Севастопаля» ўтварылася пазыка.

Выбрацца з Сінгапура не атрымліваецца і ў 12 чальцоў экіпажа. Да суда, які прызначаны на 17 снежня, улады адмовіліся выпускаць каго-небудзь з карабля і не пускаюць на яго.

«Сінгапур спадзяецца, што суд верне яму карабель і тады параход можа выйсці з-пад амерыканскіх санкцый, тады яго можна будзе прадаць», – сказаў Анікін.

У сярэдзіне сакавіка адбыўся выбух на караблі «Патрыёт», які таксама належаў «Гудзону». Улады Паўднёвай Карэі адмовіліся запраўляць яго таму, што гэта карабель знаходзiўся пад санкцыямі. У сітуацыю давялося ўмяшацца расейскім дыпламатам.

Расейская кампанія «Гудзон» апынулася пад абмежаваннямі ў жніўні 2018 года за парушэнні амерыканскіх санкцый супраць КНДР. У санкцыйным спісе таксама апынуліся танкер «Патрыёт» і грузавыя караблі «Бэла», «Багатыр», «Партызан» і «Севастопаль», а таксама паўпагружны кантэйнеравоз «Нептун», што ходзяць пад расейскім сцягам і належаць кампаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках